viasna on patreon

"Збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні воінскіх часцей". Драгічынца асудзілі да трох гадоў калоніі

2022 2022-09-03T17:46:43+0300 2022-09-05T10:09:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maluga_89.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 1 верасня вынеслі прысуд 33-гадоваму ураджэнцу Драгічына Антону Малюгу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 375-1 (незаконныя збіранне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты). Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у першыя дні вайны ва Украіне "збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні воінскіх часцей", на мапе Беларусі адзначыў месца размяшчэння воінскіх часцей і скінуў яе чалавеку ва Украіне, а таксама скідаў тэксты ў "экстрэмісцкі тэлеграм-бот". Суддзя Мікалай Сянько асудзіў Антона Малюгу да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша "Брэсцкая Вясна". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. 

maluga_89.png
Малюга Антон Паўлавіч. Фота з сацсетак

Раней пракуратура паведамляла падрабязнасці гэтай крымінальнай справы. Так, вядома, што Антону інкрымінавалі тое, што ён ️27 лютага 2022 года адаслаў ў беларускі тэлеграм-бот тэксты, якія "могуць быць выкарыстаны ў экстрэмісцкай дзейнасці", а ️28 лютага 2022 года "шляхам візуальнага назірання з салону аўтамабіля", выехаўшы з Пінску, сабраў звесткі пра месцазнаходжанне вайсковых частак ды падраздзяленняў. Затым адзначыў атрыманыя месцы на карце ды адаслаў асобе, якая жыве ва Украіне.

Такія дадзеныя пра вайскоўцаў палічылі дзяржсакрэтамі ды звесткамі, якія складаюць службовую таямніцу. Таму дзеянні Малюгі кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі: ч.1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч.1 арт. 375-1 (незаконныя збіранне або атрыманне звестак, якія складаюць дзяржсакрэты). Суддзя Мікалай Сянько палічыў віну мужчыны цалкам даказанай і прызначыў яму тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства