viasna on patreon

Палітвязня Івана Рагатнёва асудзілі па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-01T19:31:36+0300 2022-09-02T10:30:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rahatneu_ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі чарговы прысуд па "справе Зельцэра": 32-гадовага палітзняволенага Івана Рагатнёва асудзілі да аднаго года і сямі месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. 

Іван быў затрыманы 30 верасня мінулага году ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. За кратамі палітвязень утрымліваецца ўжо 11 месяцаў. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме.


Падтрымайце Івана: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Іван Віктаравіч Рагатнёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства