viasna on patreon

Пяць гадоў пазбаўлення волі прысудзілі жыхару Браслаўскага раёна па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса

2022 2022-08-18T09:52:33+0300 2022-08-18T10:56:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 10 жніўня вынес прысуд 38-гадоваму жыхару Браслаўскага раёна Роберту Кузняцову. Яго абвінавацілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

ч.1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;

арт. 370 – здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Справу разглядала суддзя Галіна Бондал.

Падчас судовага следства было ўстаноўлена, што абвінавачаны Кузняцоў у жніўні 2021 года размясціў у сетцы Інтэрнэт каментары і графічныя матэрыялы, якія змяшчаюць заклікі да ўзбуджэння сацыяльнай варожасці і варажнечы, захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, а таксама абразы ў адрас кіраўніка дзяржавы.

У лістападзе 2021 года ён размясціў у сетцы Інтэрнэт абразлівыя фотавыявы дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і каментары да яго.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў Віцебскі абласны суд прызнаў жыхара Браслаўскага раёна вінаватым у здзяйсненні вышэйзгаданых дзеянняў і па сукупнасці злачынстваў яму прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства