viasna on patreon

Жыхарку Мазыра асудзілі за відэа расійскіх верталётаў Дапоўнена

2022 2022-08-16T16:33:41+0300 2022-08-19T12:32:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pyshnik-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ганна Пышнік (Чымпаеш)

Ганна Пышнік (Чымпаеш)

У Гомельскім абласным судзе 16 жніўня завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай жыхаркі Мазыра Ганны Пышнік (Чымпаеш). Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволеную Ганну Пышнік затрымалі 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем вайсковай тэхнікі (верталёты) ў адзін з тэлеграм-каналаў. 

Яна мае непаўнагадовую дачку. 

Да суда Ганна ўтрымлівалася ў следчым ізалятары №3 у Гомелі.

Судовы працэс распачаўся 9 жніўня.

Па матэрыялах абвінавачання, 25 лютага, знаходзячыся ў Калінкавічах, Ганна зняла на айфон відэа следу ад палёту ваеннага аб'екта і адправіла на "экстрэмісцкі" тэлеграм-канал. Плюс пакінула два каментары, у якіх паведамляла, што нібыта былі выпушчаныя дзве ракеты, а вайсковая тэхніка, якая едзе з Мазыра, раней стаяла ў адным з населеных пунктаў раёна, дзе знаходзяцца яшчэ 60 верталётаў. Другі ролік верталёта, які пралятае ўжо над яе домам у Мазыры, зрабіла праз два дні. Ім таксама вырашыла падзяліцца. Пакінула каментар аб тым, што некалькі верталётаў аблятаюць мясцовасць. У тэлефоне абвінавачванай былі выяўленыя 17 відэа, якія адлюстроўваюць перамяшчэнне расейскай вайсковай тэхнікі. Дарэчы, падчас ператрусу ў яе кватэры знойдзены бранзалет ў бчб-стылістыцы. Пры гэтым дзяўчына запэўнівала, што ў пратэсных мерапрыемствах не ўдзельнічала.

Сёння быў вынесены прысуд: прызнаць Ганну Пышнік вінаватай і прызначыць ёй пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства