viasna on patreon

Адным з першых пакінуў каментар пра загінулага супрацоўніка КДБ: у Мінску судзяць Віталя Рогача

2022 2022-08-11T11:41:46+0300 2022-08-11T14:03:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rogach-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Рогач

Віталь Рогач

Мінскі гарадскі суд  11 жніўня пачаў разгляд крымінальнай справы Віталя Рогача. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч.

Палітзняволенага Віталя Рогача затрымалі яшчэ 29 верасня 2021 года і да суда змясцілі ў следчую турму № 8 ў Жодзіна.

Першапачаткова, 30-гадоваму мужчыну ставілася ў віну толькі тое, што ён адзін з першых, 29 верасня 2021 года, у сетцы Instagram пакінуў каментар пад пастом пра навіны пра загінулага супрацоўніка КДБ: "Бандыту зямля будзе бетонам".

Неўзабаве з’явілася "пакаяльнае" відэа, дзе Рогача прымусілі прызнацца ў злачынстве і раскаяцца на камеру. Таксама мужчыну прымусілі сказаць, што ён з’яўляецца прыхільнікам ЛГБТ-супольнасці і абяцае выправіцца.

У ходзе следства, якое доўжылася 11 месяцаў, следчыя прад’явілі дадатковыя абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства