viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-08-09T17:41:21+0300 2022-08-25T18:31:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 9 жніўня:

Каментар: 6 жніўня 2020 года была створаная Гарачая Лінія “Вясны” (@ViasnaSOS). За ўвесь час Лінія прыняла тысячы зваротаў ад людзей, што шукалі сваіх затрыманых блізкіх — і некаторыя з гэтых зваротаў былі асабліва запамінальнымі для валанцёраў:

 “Аднойчы мне патэлефанавала намесніца дырэктара — яна шукала свайго блізкага сваяка, з якім мы разам вучыліся ў ліцэі. Я не магла сказаць: “Хэй, мы знаёмыя!”…  [Пасля] я проста з клапатлівым імпэтам сачыла за гэтым чалавекам але мы не стасуемся… Свет вельмі пераплецены паміж сабой”, — успамінае Дар’я Рублеўская, якая валанцёрыла на Гарачай Лініі ў жніўні 2020-га.

Падзея: Другая гадавіна прэзідэнцкіх выбараў 2020-га. “Каб я ведаў, што будзе, я б падсцяліў саломкі”, — адзначае сябра “Вясны” Аляксей Колчын. Тым часам у Беластоку і Варшаве прайшоў Марш годнасці: “Рэпрэсіі не сканчаюцца, сістэма працуе”, — кажа адна з яго ўдзельніц.

Крымінальны пераслед: Падборка самых гучных крымінальных палітычна матываваных прысудаў мінулага тыдня.

“Улада набрала пэўную колькасць закладнікаў — палітычных вязняў”, — адзначае намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Па-за межамі: 4 жніўня праваабаронцы “Вясны” выйшлі пад сцены амбасады Беларусі ў Літве з партрэтамі палітзняволеных калег. Час і месца абраны не выпадкова — роўна 9 гадоў таму на тым жа месцы адбылася падобная акцыя.

У музычных паўзах — гурты  "Крамбамбуля", Pomidor/off і Hasta la Fillsta. Іх гітарыст Уладзіслаў Плюшчаў на мінулым тыдні быў асуджаны да двух гадоў калоніі.

Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2019/06/2022-08-09_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства