За размяшчэнне асабістых дадзеных супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС асуджаны начальнік аддзела кадастравага агенцтва
Мінскі гарадскі суд 3 жніўня вынес прысуд палітзняволенаму былому начальніку аддзела РУП "Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры", Сяргею Петрушэнку, якога абвінавацілі ў абвінавачанага ў спрыянні ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці і іншых злачынстваў.
Справу разглядала судовая калегія пад старшынством суддзі Дзіны Кучук.
Палітвязень Сяргей Петрушэнка быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў межах крымінальнай справы аб размяшчэнні ў тэлеграм-канале асабістых дадзеных супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.
У ходзе следства Петрушэнку прад'яўлена абвінавачванне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч.6 арт.16 і ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021), ч.1 арт. 179 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда пастанавіла абвінаваўчы прысуд. Петрушэнка прызнаны вінаватым у спрыяннм ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб, якія прывялі да цяжкіх наступстваў.
Гэтым жа прысудам ён прызнаны вінаватым у незаконных зборы і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага; у іншым неправамерным завалоданні інфармацыяй, якая захоўваецца ў камп'ютарнай сістэме, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды.
Таксама прызнаны вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых яму па службе (перавышэнне службовых паўнамоцтваў).
Суд прызначыў Петрушэнку пакаранне ў выглядзе зняволення на тэрмін 6 гадоў 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў.