viasna on patreon

"Скапіяваў дадзеныя амаль 1,5 мільёна грамадзян". Жыхара Віцебска асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

2022 2022-08-03T17:05:02+0300 2022-08-04T12:13:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nikicin_9w.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебскім абласным судзе да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі 35-гадовага мясцовага жыхара Паўла Нікіценку. У закрытым рэжыме яго асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 203-1 (парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, тэлеграфных ці іншых паведамленняў), ч. 3 арт. 293 (навучанне і іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.

Павел Нікіценка
Павел Нікіценка

Паўла затрымалі 24 лістапада мінулага году і змясцілі пад варту. Паведамляецца, што пры затрыманні ён быў моцна збіты і здароўе да гэтага часу не адноўлена. Цяпер Нікіценка знаходзіцца ў Віцебскім абласным СІЗА № 2. 

Згодна з матэрыяламі справы, Нікіценка ў перыяд з ліпеня 2020 года па 15 лістапада 2021 года незаконна сабраў і распаўсюдзіў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных службовых асоб дзяржорганаў, членаў іх сем'яў, іншых грамадзян. Паведамляецца, што работнік разлікова-касавага цэнтра ў Віцебску за тры гады скапіяваў з інфармацыйнай сістэмы персанальныя дадзеныя амаль 1,5 мільёна грамадзян Беларусі. Таксама ён з'яўляўся адміністратарам дэструктыўнага Telegram-канала і размяшчаў у сетцы інтэрнэт інфармацыю, якая змяшчае: заклікі, указанні і навучанні пабуджальнага характару аб здзяйсненні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак; абразы ў адрас Лукашэнкі і старшыні Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў; інструкцыю па здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

На першым судовым пасяджэнні працэс зрабілі закрытым. Паведамляецца, што ў судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў часткова, аспрэчваючы матывы сваіх дзеянняў.

Па сукупнасці злачынстваў Нікіценку прызначана пакаранне ў выглядзе 4 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у суме 3200 рублёў. Суд таксама задаволіў пазоўныя патрабаванні аднаго з пацярпелых у частцы кампенсацыі маральнай шкоды на суму 1000 рублёў.


Адрас для лістоў і бандэроляў:

Нікіценка Паўлу Міхайлавічу, СІЗА-2, вул. Гагарына 2, 210026, Віцебск

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства