Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 2 жніўня:
Крымінальны пераслед: Падборка нядаўніх палітычна-матываваных прысудаў. Прычыны дзве: вайна ва Украіне і “справа Зэльцэра”.
“За смайлік і за каментар!”
Падзея: 1 жніўня Раману Бандарэнку магло б споўніцца 33 гады; 25 ліпеня ў Беластоку правялі чарговую штомесячную акцыю падтрымкі палітзняволеных прадстаўнікоў Саюза палякаў — Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута; а 28 ліпеня споўнілася 500 дзён, як палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын за кратамі.
Асоба: Гісторыя Алега Іванова з Воршы, якога ў 2020 годзе збілі амапаўцы. Пасля зняволення у мужчыны былі пашкоджаныя ўнутраныя органы і яго стан страшна пагаршаўся. Але валанцёры дапамаглі яму выратавацца літаральна ў апошні момант — Алег пакінуў межы Беларусі і цяпер праходзіць лячэнне.
Каментар: “Што можна зрабіць, каб падтрымаць палітвязняў? Як мінімум — напісаць ім ліст”, — упэўненая беларуска Алёна Панамарова. Яна разам з аднадумцамі кожную сераду ладзіць адпаведную акцыю ў Варшаве.
*Аўдыязапіс выпуску: