viasna on patreon

Байца ММА Уладзіслава Навіцкага асудзілі на тры гады абмежавання волі

2022 2022-08-02T15:19:49+0300 2022-08-02T15:39:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navitsky_uladz-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзіслаў Навіцкі

Уладзіслаў Навіцкі

Суд Савецкага раёна Мінска 2 жніўня вынес прысуд спартоўцу, байцу катэгорыі ММА Уладзіславу Навіцкаму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Марына Фёдарава.

Палітвязень Уладзіслаў Навіцкі — баец ММА, быў затрыманы 26 сакавіка 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Да суда ўтрымліваўся пад вартай ў СІЗА № 1 Мінска.

Вядома, што Навіцкаму прад’явілі два эпізоды ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе. У адным з эпізодаў, ён разам з іншымі асобамі, выходзіў на праезную частку вуліц і гэтым замінаў працы грамадскага транспарту.

navicki-4.jpg
Фота: sport.segodnya.ua

"Пакаяльнае відэа" са спартсменам з'явілася ў тэлеграм-канале ГУБАЗ. На ім Уладзіслаў Навіцкі кажа, што яго ёсць знаёмыя, якія цяпер ваююць ва Украіне супраць расейскіх акупантаў.

Сваю віну Навіцкі ў судзе прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Уладзіслава Навіцкага вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. За ім таксама прызналі матэрыяльны зыск прадпрыемству “Мінсктранс” у 25 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства