"Яны адкажуць за злачынствы супраць свайго народа": два гады калоніі гомельскаму прадпрымальніку
Гомельскі абласны суд 2 жніўня асудзіў уладальніка гомельскай сеткі крам касметыкі "Красуня" Паўла Бабчанка да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў распальваньні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).
Судовы працэс вёў суддзя Васіль Бягун.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, у верасні 2020 года Бабчанок выклаў у сацсетцы скрыншот, на якім быў кадр з пратэстаў у жніўні 2020 года на вуліцы Савецкай у Гомелі. Свой допіс ён суправадзіў тэкстам, у якім назваў сілавікоў "недалюдзьмі" і выказаў надзею, што яны "адкажуць за злачынствы супраць свайго народа".
З цяперашнім абвінавачваннем гамяльчук пагадзіўся часткова. Прызнаў, што пост пра міліцыянтаў на сваёй старонцы "ВКонтакте" размяшчаў. Аднак нібыта не меў намеру распальваць сацыяльную варожасць.
"Флагшток" піша, што ў 2021 годзе мужчына праходзіў па адміністрацыйнай справе "за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". Тады сваю віну індывідуальны прадпрымальнік прызнаў цалкам і заплаціў штраф. З цяперашнім абвінавачваннем гамяльчук пагадзіўся часткова. На судзе ён растлумачыў, што не меў намеру распальваць сацыяльную варожасць.
Суд пакараў бізнесоўца пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.