viasna on patreon

Журналістку Ірыну Слаўнікаву асудзілі да пяці гадоў калоніі

2022 2022-08-03T14:52:00+0300 2022-08-04T09:34:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slaunikava-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Слаўнікава

Ірына Слаўнікава

У Гомельскім абласным судзе 3 жніўня вынесены прысуд палітзняволенай журналістцы тэлеканала TVP Ірыне Слаўнікавай. Крымінальная справа была ўзбуджаная па ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім і па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ў іх актыўным удзеле.

Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля, дзяржабвінаваўца - Ірына Падкавырава.

Ірыну Слаўнікаву затрымалі 30 кастрычніка 2021 года ў Мінскім аэрапорце, калі яна з мужам Аляксандрам Лойкам вярталася з адпачынку. Да суда Слаўнікаву ўтрымлівалі спачатку ў ЦІП на Акрэсціна, затым ў СІЗА № 1 Мінска, а напачатку чэрвеня 2022 года перавялі ў ў СІЗА № 3 Гомеля.

Па матэрыялах абвінавачання, Слаўнікава, "у 2020-2021 гадах аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах. Пры расследаванні крымінальнай справы атрыманыя неабвержныя доказы, што менавіта яна размяркоўвала ролі, карэктавала навінавую павестку, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы, якая паводле ініцыятывы УСК па горадзе Мінску Міністэрствам унутраных спраў прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем, а яе дзейнасць забароненая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Гаворка вядзецца пра тэлеканал “Белсат”.

Акрамя вышэйпералічанага, жанчына і сама прымала актыўны ўдзел у незаконных акцыях. Днём 30 жніўня 2020 года, знаходзячыся ў цэнтральнай частцы Мінска, яна разам з іншымі грамадзянамі выходзіла на праезную частку, блакавала рух транспарту і выкрыквала розныя лозунгі.

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме з вялікімі перапынкамі. Першае пасяджэнне адбылося яшчэ 23 чэрвеня.

Дзяржабвінаваўца запатрабавала для журналісткі Ірыны Слаўнікавай чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Суд пастанавіў прызнаць Ірыну Слаўнікаву вінаватай і прызначыць ёй па сукупнасці пакаранняў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі  ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама пастаноўлена спагнаць з журналісткі на карысць прадпрыемства "Мінсктранс" 7580 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства