viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі супрацоўніцы "Альфа-Хаба" за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

2022 2022-08-02T08:41:00+0300 2022-08-02T09:59:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurejchik-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алеся Курэйчык

Алеся Курэйчык

Суд Маскоўскага раёна Мінска 29 ліпеня вынес прысуд супрацоўніцы сталічнага "Альфа-Хаба" Алесі Курэйчык, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Палітзняволеная Алеся Курэйчык — супрацоўніца "Альфа-Хаба", была затрыманая 24 траўня 2022 ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.

Суд пастанавіў прызнаць Курэйчык вінаватай і вынес пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства