viasna on patreon

"Мой дом ужо не мая крэпасць": чарговы прысуд за абразу загінулага супрацоўніка КДБ

2022 2022-07-29T09:39:59+0300 2022-07-29T10:44:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-sud-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Бярозаўскага раёна.

Суд Бярозаўскага раёна.

У судзе Бярозаўскага раёна 28 ліпеня вынесены прысуд жыхарцы Белазёрска Крысціне Чайчыц, якая  пакінула каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Тым самым, паводле версіі следства, здзейсніла абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Алена Нямкова.

Згодна з матэрыяламі абвінавачання, Чайчыц, даведаўшыся пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Федасюка, 29 верасня 2021 года, у адным з чатаў у сацыяльнай сетцы Тэлеграм пакінула каментар аб тым, што “мой дом ужо не мая крэпасць” і пра тое, што “нідзе няможна схавацца ад гэтых тварынаў”. Менавіта гэтыя словы следства палічыла абразай прадстаўніка ўлады. Што ў судзе было пацверджана вынікамі лінгвістычнай экспертызы.

Крысціна Чайчыц – маці дваіх непаўнагадовых дзяцей, на судзе абараняла сябе сама, ад паслуг адваката адмовілася. Віну ў здзейсненым прызнала цалкам.

Суд пастанавіў пакараць Крысціну Чайчыц абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства