viasna on patreon

За абразу Лукашэнкі жыхарцы Баранавічаў "па-хуценькаму" далі два гады "хатняй хіміі"

2022 2022-07-25T14:51:51+0300 2022-07-25T17:45:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kmita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Мікалай Кміта. Крыніца: "Наш край"

Суддзя Мікалай Кміта. Крыніца: "Наш край"

25 ліпеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе мясцовай жыхаркі Кацярыны Івановай, якую абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі па ч. 2 арт. 368 КК.

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта.

Даведацца, як менавіта жанчына абразіла Лукашэнку, гэтым разам не атрымалася нават у студэнтаў, якіх усё часцей у апошні час "зганяюць" на, мабыць, паказальныя суды. Судовае пасяджэнне пачалі раней запланаванага часу, ды і саму справу Кацярыны Івановай разглядзелі вельмі хутка.

Дарэчы, у скарочанай версіі, суддзя зачытаў і прысуд. Па ім суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прызнаў Кацярыну Іванову вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 368 КК "Абраза прэзідэнта", прысудзіўшы ёй у якасці пакарання 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Меру стрымання абвінавачванай з хатняга арышту суд пастанавіў замяніць на падпіску аб нявыездзе да ўступлення прысуду ў законную сілу. Таксама рашэннем суда прызначана залічыць у тэрмін адбыцця абмежавання волі тэрмін утрымання пад хатнім арыштам з 6 па 25 ліпеня 2022 года ў разліку "два дні хатняга арышту адпавядаюць двум дням абмежавання волі".

Абмежаванне на выезд з тэрыторыі Беларусі да ўступлення прысуду ў законную сілу суд пастанавіў адмяніць. Мабільны тэлефон — канфіскаваць на карысць дзяржавы.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку на працягу 10 дзён са дня абвяшчэння прысуду.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства