viasna on patreon

Добруш: паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі ў тэлеграм-чаце

2022 2022-07-19T15:23:55+0300 2022-07-20T17:58:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/komment-srok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: logosinfo.org

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: logosinfo.org

5 ліпеня суд Добрушскага раёна разглядзеў справу Дзяніса Шустава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 КК.

Судовае пасяджэнне ўзначаліла Святлана Лук'янава.

Гэта не першая справа, калі гэтая ж суддзя давала тэрміны за абразу Лукашэнкі. Да прыкладу, тая ж Лук'янава прысудзіла год калоніі мясцоваму рэперу Яўгену Пятрову за абразу Лукашэнкі, якую следчыя знайшлі ў песні "Лукашэнка, сыходзь" аўтарства гэтага хлопца. Яна ж расцаніла стыкер з "Пагоняй" у мясцовым тэлеграм-чаце як адзіночны пікет, пакараўшы 49-гадовую Вераніку Драбышэўскую штрафам у памеры 100 базавых велічынь, што склала 2900 рублёў.

У Добрушы пачалі судзіць рэпера nokrolik за песню “Лукашэнка, сыходзь”

22-гадовага Яўгена Пятрова вінавацяць па арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта РБ) за стварэнне песні са словамі “Ты Сярожу пасадзіў, Лукашэнка, ты д….л? (чалавек без мазгоў)”

Справу Дзяніса Шустава Лук'янава разглядала ў закрытым рэжыме, таму падрабязнсцяў з залы суда няма.

Паведамляецца толькі, што ў віну мясцоваму жыхару ставяць нейкі "каментар абразлівага характару ў адрас прэзідэнта" , і што віна Шустава падчас судовага разбіральніцтва была цалкам даказана.

Вынік суда наступы: абвінавачаны Шустаў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 КК "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

У якасці пакарання Шуставу прызначылі 1,5 года пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

iPhone 6S, які належыць абвінавачанаму, у адпаведнасці з ч. 1 арт. 46-1 КК суд пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджэван і апратэставаны.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства