viasna on patreon

За каментары на палітычную тэму палітвязню Ігару Галушку прысудзілі 2,5 года калоніі

2022 2022-07-15T15:40:44+0300 2022-07-15T16:56:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galushka-igar-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Галушка. Фота з сацыяльных сетак

Ігар Галушка. Фота з сацыяльных сетак

14 ліпеня Гомельскі абласны суд вынес вырак па справе Ігара Галушкі, якога абвінавачваюць у здзяйсненні адразу двух злачынстваў: па ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і ч. 1 арт. 130 "Распальванне сацыяльнай варожасці".

Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Абвінавачаны — вядомы ў Гомелі грамадскі дзеяч, турыст са стажам у 40 гадоў і арганізатар пешых паходаў. Ігара Галушку затрымалі яшчэ 1 сакавіка 2022 года. Да суда яго ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА № 3. 

У віну мужчыну ставяць тое, што у 2020-м і 2021-м гадах ён пакінуў у сацсетках некалькі каментароў на палітычную тэму. Пра якія дакладна каментары ідзе гаворка — праваабаронцам невядома.

Разглядаць справу Ігара Галушкі суд пачаў яшчэ 30 чэрвеня. Было вырашана, што ён пройдзе ў закрытым рэжыме. Гэта значыць, што ні сваякі, ні праваабаронцы, ні сябры абвінавачанага на суд трапіць не змаглі.

14 ліпеня Гомельскі абласны суд прызнаў Ігара Галушку вінаватым па двух крымінальных артыкулах.

Па ч. 1 арт. 130 КК абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2 года і 6 месяцаў.

Па ч. 1 арт. 368 КК суд пакараў Галушку пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.

Адпаведна з ч. 2 арт. 72 КК шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова Ігару Галушку пакаралі пазбаўленнем волі на 2 года і 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным заканадаўствам парадку.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства