Былога працаўніка БМЗ судзяць за жнівеньскія падзеі 2020 года
У Жлобінскім раённым судзе 15 ліпеня разглядаецца крымінальная справа чарговага ўдзельніка акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе металургаў уначы з 9 на 10 жніўня 2020 года. На лаве падсудных — былы працаўнік БМЗ, 23-гадовы Яўген Афонасенка.
Справу разглядае суддзя Яўген Ерафееў.
Да суда абвінавачаны ўтрымліваўся ў СІЗА №3 Гомеля.
Па матэрыялах абвінавачання, Афонасенка, у перыяд часу з 9 на 10 жніўня 2020 года, знаходзячыся ў цэнтры Жлобіна прыняў актыўны ўдзел у масавых беспарадках, замінаў разам з іншымі руху грамадскага транспарту і ўстановам гандлю, станавіўся ў счэпку і непадпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.
Чакаецца, што прысуд будзе вынесены сёння.
Нагадаем, за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Жлобіне асуджана каля чатырох дзесяткаў чалавек. Суды працягваюцца штотыдзень.
Будзе дапоўнена.