viasna on patreon

Блакаваў праезную частку, выкрыкваў лозунгі: у Мінску вынесены прысуд удзельніку жнівеньскай акцыі пратэсту

2022 2022-07-13T14:57:25+0300 2022-07-13T16:06:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-08-09.minsk.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
9 жніўня 2020 года ў Мінску

9 жніўня 2020 года ў Мінску

Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд жыхару сталіцы Арцёму Закржэўскаму, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў хуліганстве (ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Алена Жуковіч.

Быў узяты пад варту напачатку студзеня 2022 года па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганства і затым абвінавачаны па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Па матэрыялах абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску 20-гадовы Арцём Закржэўскі падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства выходзіў на праезную частку аднаго з праспектаў, блакаваў рух грамадскага транспарту, выкрыкваў лозунгі, не падпарадкоўваўся законным патрабаваннямі прадстаўнікоў улады.

Акрамя таго, знаходзячыся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, ён увечары 1 студзеня 2022 года беспадстаўна ўжыў гвалт у дачыненні да іншага мужчыны.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Савецкага раёна г. Мінска 5 ліпеня на падставе ч. 1 арт. 342 і ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса шляхам частковага складання артыкулаў прызначыў  абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады 6 месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства