viasna on patreon

За чэрвень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 86 чалавек

2022 2022-07-06T14:20:09+0300 2022-07-06T14:20:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_matalok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтр «Вясна» на працягу чэрвеня фіксаваў працяг тэндэнцыі па крымінальным пераследзе грамадзян паводле палітычных матываў. ПЦ «Вясна» вядома пра не менш за 86 грамадзян, асуджаных у чэрвені паводле палітычных матываў. Суадносіны вядомых праваабаронцам жанчын і мужчын, асуджаных за чэрвень у крымінальным парадку, складае 39,54% і 60,46% адпаведна.

З агульнай колькасці асуджаных у чэрвені грамадзян, звесткі пра якіх атрымалася сабраць ПЦ «Вясна», паводле дыфамацыйных артыкулаў, на выключэнні якіх з Крымінальнага кодэкса доўгі час настойвае праваабарончая супольнасць, асуджана 43% грамадзян. Паводле артыкулаў аб падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным удзеле у іх, і масавых беспарадках асуджана 35% грамадзян.

У дачыненні да двух грамадзян крымінальны пераслед за дыфамацыю быў спынены. У адным выпадку гэтаму паслужыла змена заканадаўства, у другім — заканчэнне тэрмінаў прыцягнення да адказнасці.

Праваабаронцы зафіксавалі, што ў чэрвені судовая сістэма ў пераважнай большасці выпадкаў працягвала ўжываць да фігурантаў «пратэсных» крымінальных спраў пакаранні, звязаныя з пазбаўленнем і абмежаваннем волі. Сумарна за чэрвень па вядомых ПЦ «Вясна» справах суды вынеслі:

  • 109 гадоў і 4 месяцы зняволення ў дачыненні да 30 чалавек;
  • 53 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») у дачыненні да 22 чалавек;
  • 73 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія») у дачыненні да 30 чалавек;
  • 3 месяцы арышту для 1 чалавека;
  • 100 базавых велічыняў на суму 3 200 рублёў у якасці асноўнага пакарання для 1 чалавека
  • 860 базавых велічыняў штрафу на суму 27 520 рублёў у якасці дадатковага пакарання для 7 чалавек разам з пазбаўленнем волі;
  • прымусовыя меры бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары са звычайным назіраннем для 2 чалавек.

Паводле прысудаў, вядомых праваабаронцам, па «пратэсных» крымінальных справах у чэрвені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 34,89% выпадкаў. Абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ («хімія») суды выкарыстоўвалі ў якасці пакарання ў 25,59% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія») ужывалася ў 34,89% выпадкаў асуджэння грамадзян. Арышт у якасці пакарання ўжываўся ў 1,17% выпадкаў. Прымусовыя меры бяспекі і лячэння прымяняліся ў 2,33% выпадкаў.

Такім чынам, пакаранне паводле палітычна матываваных крымінальных спраў, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі», арыштам і прымусовымі мерамі бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары суды ўжывалі ў 98,87% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў у чэрвені.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства