viasna on patreon

Выказаў сваё стаўленне да вайны ва Украіне — атрымаў тры месяцы арышту

2022 2022-07-05T11:04:38+0300 2022-07-05T11:43:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-most-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пешаходны пераход праз вуліцу Кірава ў Гомелі

Пешаходны пераход праз вуліцу Кірава ў Гомелі

На тры месяцы арышту асудзілі жыхара Гомеля Юрыя Зарэцкага за нанясенне надпісаў супраць вайсковага ўварвання расійскіх войск ва Украіну (арт. 341 Крымінальнага кодэкса).

Справа разглядалася судом Чыгуначнага раёна Гомеля 13 чэрвеня.

Працэс вёў суддзя Яраслаў Парэмскі.

Да суда абвінавачаны знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Па матэрыялах абвінавачання, увесну 2022 года, Юрый Зарэцкі прыкладна ў 17:20, “усведамляючы знаходжанне ў грамадскім месцы, супрацьпастаўляючы сваю асобу грамадскім інтарэсам і выяўляючы дэманстратыўную непавагу да грамадства, з мэтай пагаршэння эстэтычнага ўспрымання маёмасці грамадскага карыстання, аэразольным балончыкам чорнага колеру нанёс на жалезабетонныя агароджы Гомельскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў пару надпісаў".

Пры гэтым нанёс прадпрыемству шкоду ў памеры 85 рублёў 89 капеек.

Дапытаны ў судовым пасяджэнні Зарэцкі сваю віну прызнаў цалкам і паведаміў, што яго абурала сітуацыя, якая адбываецца ва Украіне і ён вырашыў выказаць сваё стаўленне да падзей і напісаць на бетонным плоце каля пешаходнага пераходу праз чыгуначныя пуці па вул. Кірава “П…. - ….”.

Другі надпіс ён завяршыць не паспеў — быў затрыманы на месцы здзяйснення злачынства супрацоўнікамі міліцыі.

Суд пастанавіў прызнаць Зарэцкага вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін тры месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства