viasna on patreon

За тры "кактэйлі Молатава" ў аўтамабілі ўнутраных войск падпалкоўніку прысудзілі 12 год калоніі

2022 2022-07-02T08:05:34+0300 2022-07-02T08:25:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/neshta-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Нешта

Дзмітрый Нешта

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч 23 чэрвеня разгледжана крымінальная справа ў адносінах пенсіянера Дзмітрыя Нешты, які абвінавачваўся ў незаконных дзеяннях у адносінах да паляўнічай агнястрэльнай зброі (ч.1. арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса) і акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Дзмітрый Нешта – вайсковы пенсіянер, працаваў у Баранавічах  на 558-м авіярамонтным заводзе.

Быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года. Нядаўна ўключаны ў “спіс тэрарыстаў” па версіі КДБ.

Па матэрыялах следства, абвінавачаны Нешта 26 верасня 2020 года, знаходзячыся ў гаражы ў Баранавічах, незаконна вырабіў тры "кактэйлі Молатава", дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, захоўваў іх у вышэй згаданым гаражы, а неўзабаве перанёс да аўтамабільнай стаянкі, размешчанай каля адной з вайсковых частак, дзе ўжыў іх пры здзяйсненні акту тэрарызму.

Ён жа, знаходзячыся паблізу аўтамабільнай стаянкі, у мэтах аказання ўздзеяння на вайскоўцаў унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь адной з вайсковых частак, жадаючы выклікаць у іх адмову ад выканання службовых абавязкаў па аказанні дапамогі супрацоўнікам праваахоўных органаў у забеспячэнні законнасці і правапарадку падчас масавых беспарадкаў на тэрыторыі  Баранавіч, маючы намеры шляхам падпалу прычыніць цяжкія наступствы ў выглядзе знішчэння належалі вайскоўцам аўтамабіляў, размешчаных на вышэйпаказанай аўтастаянцы, усёй маёмасці ў памеры на суму 59 039 рублёў 78 капеек, дзейнічаючы агульнанебяспечным спосабам, кінуў тры "кактэйлі Молатава" з запаленымі кнотамі ў аўтамабілі, якія належалі вайскоўцам, пасля чаго, пераканаўшыся, што яны ўспыхнулі, сыйшоў з месца здарэння.

Прысудам суда абвінавачаны Дзмітрый Нешта прызнаны вінаватым у названых злачынствах. На падставе ч.1 арт. 295-3 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год.

Ён жа прызнаны вінаватым у здзяйсненні падпалу агульнанебяспечным спосабам, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей, прычынення ім цялесных пашкоджанняў і наступлення іншых цяжкіх наступстваў у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, (акт тэрарызму), і на падставе ч.1 арт. 289 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 11 гадоў.

Таксама абвінавачаны Нешта пазбаўлены вайсковага звання «падпалкоўнік».

Па сукупнасці злачынстваў шляхам поўнага складання пакаранняў абвінавачанаму Нешту канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем вайсковага звання “падпалкоўнік”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства