viasna on patreon

За выраз "Без Лукашэнкі!" у адрас пікета БРСМ мужчыну асудзілі да 1,5 гадоў "хіміі"

2022 2022-06-30T15:51:58+0300 2022-06-30T16:07:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bychynsky.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 чэрвеня у судзе Ленінскага раёна Брэста да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ — "хіміі" — асудзілі 48-гадовага жыхара Жабінкі Вячаслава Бычынскага. Ягоную справу разгледзеў суддзя Дзмітрый Шурын. Ён прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса.  

Вядома, што да суда мужчына знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Бычынскага прызналі вінаватым у тым, што ён сарваў пікет супраць дзеянняў польскіх уладаў па зносу помнікаў воінам-вызваляльнікам часоў вайны 1941-45 гг. Яго 19 красавіка 2022 года праводзілі актывісты мясцовага БРСМ каля консульства Польшчы ў Брэсце. У прыватнасці, бок дзяржабвінавачання быў упэўнены, што Бычынскі груба парушаў грамадскі парадак і выказваў відавочную непавагу да грамадства, дзейнічаючы з выключным цынізмам. У тым ліку, ён выкрыкваў "зневажальныя" выказванні, а таксама "рэплікі з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі ў бок удзельнікаў пікета".

Вядома, што праходзячы міма пікета, на якім актывісты крычалі "Мы гордимся, мы помним", мужчына выкрыкнуў "Без Лукашэнкі!".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства