viasna on patreon

Комік у вышуку, папаўненне ў спісе "тэрарыстаў" і шэраг новых палітычных затрыманняў: хроніка пераследу 25-26 чэрвеня Дапоўнена

2022 2022-06-26T14:16:00+0300 2022-06-27T15:27:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sidorkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманні за "абразу" Лукашэнкі, міліцыянтаў ды ўдзел у акцыях пратэсту

Уладзімір Сергіенка
Уладзімір Сергіенка

25 чэрвеня ў Ваўкавыску затрымалі 44-гадовага Уладзіміра Сергіенку. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына з'ехаў у Польшчу, адкуль нібыта абражаў міліцыянтаў і Лукашэнку. Яго затрымалі пасля вяртання ў Беларусь.


Дзмітрый Сідоркін
Дзмітрый Сідоркін

Таксама гэтым днём стала вядома пра затрыманне 26-гадовага Дзмітрыя Сідоркіна. Паведамляецца, што за хлопцам прыйшлі нібыта за удзел у акцыях пратэсту і дачыненне да палка імя Кастуся Каліноўскага.


Жыхарка вёскі Страковічы Светлагорскага раёна прыйшла ў міліцыю, каб падаць заяву аб крадзяжы грошай, але пасля некаторых яе выказванняў у будынку РАУС супраць яе самой распачалі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (арт. 368). Як паведамляе, @vybory_smotri, "у аддзяленні жанчына палівала брудам супрацоўнікаў, патрабавала пакурыць, брыдкасловіла і ў прысутнасці супрацоўнікаў некалькі разоў абразіла прэзідэнта".


Аляксандр Шорэц
Аляксандр Шорэц

У Мінску затрымалі 48-гадовага Аляксандра Шорца. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына працуе аператарам АЗС і нібыта ў нецвярозым стане абразіў міліцыянта.


Таксама праваабаронцы даведаліся пра затрыманне Сяргея Бадунова ў Наваполацку. Але за што — пакуль невядома.


Слава Камісаранка
Слава Камісаранка

Стала вядома, што стэндап-комік Слава Камісаранка абвешчаны ў вышук за "паклёп на Лукашэнку" (арт. 367 КК). Пра гэта ён распавёў падчас свайго канцэрта ў Варшаве. Па гэтым артыкуле стэндап-коміку пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Нагадаем, Камісаранка быў абвешчаны ў вышук у студзені 2022 і быў вымушаны з'ехаць з Расіі, дзе жыў апошнія гады.


Арцем Ламаносаў
Арцём Ламаносаў
26 чэрвеня ў Мінску затрымалі дырэктара юрыдычнай фірмы "ЮрФактор" Арцёма Ламаносава. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 33-гадовы мужчына нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрываў рух транспарту.


Затрыманне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Аляксандр Гушча
Аляксандр Гушча

26 чэрвеня праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне 35-гадовага гарадзенца Аляксандра Гушчу. Прычына — нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і рэгістрацыя ў плане "Перамога".

Папаўненне ў спісе "тэрарыстаў"

Дзяніс Сальмановіч
Дзяніс Сальмановіч

КДБ унёс у "спіс тэрарыстаў" яшчэ двух чалавек. Гэта Андрэй Слізюк і палітвязень Дзяніс Сальмановіч. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (арт. 130 КК), стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі (арт. 290-4 КК) і закліках да санкцый (арт. 361 КК).

Нагадаем, Дзяніс Сальмановіч быў затрыманы 6 кастрычніка 2021 года. Яго назвалі “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў "Кібер-партызан" і выставілі абвінавачанне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Затрыманні за ўдзел ў дваровым чаце

Дзмітрый Казлоў
Дзмітрый Казлоў

26 чэрвеня ў Мінску затрымалі 42-гадовага Дзмітрыя Казлова. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што мужчына "з'яўляўся удзельнікам дваровага чату, які уцягваў нейтральных грамадзян свайго раёна ў пратэсную дзейнасць".


Вадзім Дзевойна
Вадзім Дзевойна

З акурат такой жа фармулёўкай таксама ў Мінску быў затрыманы і 44-гадовы прараб Вадзім Дзевойна.

Крымінальная справа за "угоды еўрапейскім каштоўнасцям"

Віталь Андрос Віталь Андрос

Супраць затрыманага дырэктара dev.bу Віталя Андроса завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Па якім артыкуле — пакуль невядома. Нагадаем, 23 чэрвеня сілавікі затрымалі дырэктара і галоўнага бухгалтара dev.bу — Віталя і Алену Андросаў. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што "пара гуляла важную ролю ў працы партала, на якім мэтанакіравана распальваліся негатыўныя эмоцыі да сваёй краіны ва ўгоду так званым, еўрапейскім каштоўнасцям".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства