Прафесійнага вядучага з Мінску пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"
https://spring96.org/be/news/108144
2022
2022-06-23T11:50:47+0300
2022-06-23T11:50:47+0300
2022-06-23T13:27:18+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/talmachou-sasha.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 21 чэрвеня вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Аляксандра Талмачова. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.
Аляксандра Талмачова, які працуе прафесійным вядучым розных мерапрыемстваў і спікерам івэнт-семінараў, затрымалі 5 красавіка 2022 года. Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Мінска.
Якія эпізоды інкрымінаваў суд Талмачову — пакуль невядома.
Суд прызнаў вядучага вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.
Яго выпусцілі з-пад варты ў зале суда.