viasna on patreon

Рэчычанку, якая заблакавала рух міліцэйскаму транспарту дзіцячай каляскай, асудзілі да "хатняй хіміі"

2022 2022-06-20T18:14:28+0300 2022-06-20T18:14:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/retshyca-sud-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Рэчыцкага раёна

Суд Рэчыцкага раёна

Суд Рэчыцкага раёна 13 чэрвеня вынес прысуд мясцовай жыхарцы Ганне Васільевай, якую абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка.

Па матэрыялах абвінавачання, Васільева, “з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту супраць ходу і вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года сумесна і ўзгоднена з іншымі асобамі ў працэсе несанкцыянаванага масавага мерапрыемства прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючы грамадскі парадак, выйшаўшы на дарогу ў Рэчыцы, далучылася да іншых асоб, і актыўна перашкаджала руху службовага аўтамабіля АУС Рэчыцкага райвыканкама, выкарыстоўваючы дзіцячы вазок, змушаючы яго спыніць рух і ў далейшым змяніць маршрут руху, пры гэтым аказваючы відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікам АУС аб спыненні грубага парушэння грамадскага парадку".

Як паведамляе "Палеская вясна", прысудам суда абвінавачаная Ганна Васільева прызнаная вінаватай і на падставе ч. 1 арт. 342 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства