viasna on patreon

За "ўзурпатара" абвінавачанне запрасіла для актывісткі паўтара года калоніі

2022 2022-06-17T12:20:00+0300 2022-06-20T13:48:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanovich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Рамановіч

Людміла Рамановіч

У судзе Маларыцкага раёна 17 чэрвеня працягваўся разгляд крымінальнай справы мясцовай актывісткі Партыі БНФ Людмілы Рамановіч. Яе абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) з-за ліста, які жанчына даслала ў Следчы камітэт.

Справу разглядае суддзя Вольга Смірнова, дзяржабвінаваўца – пракурор Фёдар Міховіч.

Напачатку сакавіка 2022 года палітзняволеная Людміла Рамановіч звярнулася з лістом-пратэстам на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. Жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны.

22 сакавіка актывістку затрымалі, 4 красавіка ў доме Людмілы Рамановіч прайшоў ператрус, а 7 красавіка яе змясцілі ў СІЗА горада Берасця.

Падчас абвяшчэння абвінавачання высветлілася, што падставай для крымінальнага пераследу актывісткі з'яўляецца слова "ўзурпатар" з яе ліста ў Следчы камітэт.

Сёння ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў.

Пракурор Міховіч запрасіў суд прызначыць 57-гадовай палітзняволенай пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў.

Прысуд актывістцы будзе агучаны 21 чэрвеня а 10-й гадзіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства