viasna on patreon

У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

2022 2022-06-15T10:12:36+0300 2022-06-15T10:12:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krauchanka_ihar_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Краўчанка

Ігар Краўчанка

Суд Маскоўскага раёна Мінска 13 чэрвеня вынес прысуд па справе Ігара Краўчанкі, якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Пірожнікава.

Палітзняволенага Ігара Краўчанку супрацоўнікі міліцыі затрымалі 25 лютага 2022 года, да суда ён ўтрымліваўся ў СІЗА № 1 Мінска.

Судовыя слуханні пачаліся 9 чэрвеня.

Краўчанку абвінавацілі ў актыўным удзеле у акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля 9 жніўня 2020 года.

У ранейшыя гады абвінавачаны неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у несанкцыянаваных маршах і мітынгах, быў некалькі разоў аштрафаваны па адміністрацыйных справах.

Суд прызнаў яго віну даказанай і вынес рашэння пакараць абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства