Штотыдзень у Жлобіне судзяць удзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года
Кожны тыдзень суд Жлобінскага раёна разглядае крымінальныя справы ўдзельнікаў жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года. На гэты час агулам асуджана больш за паўсотні жлабінчан, якія прымалі ўдзел у неснкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся пасля абвяшчэння вынікаў выбараў прэзідэнта.
Сёння, 9 чэрвеня, у Жлобіне таксама за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) судзяць Алену Жук. Суддзя Наталля Качалава. Справа Яўгена Серанкова разглядалася ў судзе дзень таму, вынікі судовага пасяджэння пакуль невядомыя. 3 чэрвеня адбыўся суд над Віталём Багамазавым, аднак які тэрмін прысудзілі маладому чалавеку, высветліць дагэтуль не ўдалося.
Чакае разгляду справы Тужылава Вераніка.
Жыхар Жлобіна Алег Алег Краўчанка, як і многія іншыя, стаў стаў фігурантам сумнавядомага артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Нядаўна стала вядома, што суддзя Мікалай Сергеевіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на два з паловай гады.
Суд над Алегам Краўчанкам адбыўся яшчэ 10 траўня, паведамляе "Гомельская вясна".