viasna on patreon

Сясцёр у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года асудзілі да "хіміі"

2022 2022-06-01T15:53:08+0300 2022-06-01T17:50:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysovichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яна і Таццяна Барысовіч

Яна і Таццяна Барысовіч

У судзе Заводскага раёна Мінска 1 чэрвеня вынесены прысуд  палітзняволеным сёстрам Яне і Таццяне Барысовіч. Дзяўчат абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Алег Каляда.

Да суда дзяўчыны ўтрымліваліся ў СІЗА №1 Мінска.

Студэнткі Яна Барысовіч разам з сястрой Таццянай Барысовіч былі затрыманыя 22 лютага 2022 года, калі ў кватэру, дзе яна жыла з маці і сястрой, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з ператрусам.

Яна Барысовіч – студэнтка біялагічнага факультэта МДУ, Таццяна Барысовіч навучаецца ў музычным каледжы.

Вядома, што іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў адной з акцый пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля выбараў 2020 года.

Суд прызнаў абедзвюх вінаватымі і прысудзіў Таццяну Барысовіч да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, Яну Барысовіч да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два з паловай гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства