viasna on patreon

За фота з маршу пратэсту ў 2020 годзе мінчаніну прысудзілі паўтара года “хатняй хіміі”

2022 2022-05-26T12:25:24+0300 2022-06-13T16:52:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rachycki_stanislau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Рачыцкі

Станіслаў Рачыцкі

Суд Ленінскага раёна Мінска 26 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Станіслава Рачыцкага. Юнака абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Станіслаў Рачыцкі быў затрыманы 10 лютага 2022 года па адміністрацыйнай справе. На другі дзень суд прысудзіў яму 15 сутак арышту. Супрацоўнікам міліцыі не спадабалася, што ў яго на нумарах аўтамабіля былі рамкі з арнаментам і "Пагоняй".

Пад час арышту ў ягоным тэлефоне супрацоўнікі міліцыі знайшлі фота з удзелу ў маршы пратэсту 16 жніўня 2020 года.

З 25 лютага быў перазатрыманы па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і да суда змешчаны ў СІЗА №1 Мінска.

Суд пастанавіў прызнаць Рачыцкага вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) тэрмінам на паўтара года.

Станіслава вызвалілі ў зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства