Спецпрадстаўнік ЕС звярнуўся да беларускіх журналістаў-палітвязняў
Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар звярнуўся да Дня палітычных зняволеных у Беларусі з адкрытым лістом да зняволеных журналістаў і супрацаўнікоў СМІ ў Беларусі.
"Паважаныя журналісткі і журналісты, а таксама супрацоўнікі СМІ Беларусі!
У гэты дзень мы ўспамінаем Вітольда Ашурка і заклікаем правесці расследаванне для высвятлення абставін і прычын яго смерці ў турме.
У гэты дзень Еўрапейскі Саюз успамінае і аб вашым зняволенні і пакутах. Мы хочам запэўніць вас, што па-ранейшаму пры любой магчымасці падымаем пытанне аб усіх тых, хто апынуўся ў турме за выкананне сваёй журналісцкай працы ці за выказванні аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Цягам апошніх некалькіх месяцаў мы звярталі ўвагу ўладаў Беларусі і ўсяго свету на жахлівыя ўмовы ўтрымання ў турмах, дзе вы знаходзіцеся.
Мы паўтараем наш заклік да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Ваша заключэнне дэманструе не моц рэжыму Лукашэнкі, а яго бяссілле, бо ён баіцца праўды і не можа супрацьстаяць свабодзе слова.
Я разумею, што для вас, вашай сям'і і вашых сяброў гэта цяжкі час. Я хачу, каб вы ведалі, што ваша Еўрапейская сям'я падтрымлівае вас у імкненні да дэмакратыі. Я ўпэўнены, што гэтыя намаганні ўвянчаюцца поспехам.
Я асабіста жадаю вам усяго добрага і запэўніваю, што мы будзем і далей прыкладаць намаганні, каб дамагчыся вашай свабоды".