viasna on patreon

Новыя «ворагі свайго народа», затрыманні і ціск на палітвязняў. Хроніка пераследу 17 траўня

2022 2022-05-17T16:39:00+0300 2022-05-18T12:33:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yanushkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрымалі старшыню Беларускага Незалежнага прафсаюза

Максім Пазнякоў
Максім Пазнякоў

Сёння раніцай у Наваполацку быў затрыманы старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Максім Пазнякоў. Людзі ў цывільным, на аўтамабілі без апазнавальных знакаў затрымалі мужчыну ля дзіцячага садка, куды ён адвозіў дзяцей. Пазней праваабаронцы даведаліся, што Максіма Пазнякова будуць судзіць па адміністрацыйнай справе. Судовы працэс пройдзе сёння ці заўтра. За што будуць судзіць Максіма — пакуль невядома.

Кнігароў далучылі да «ворагаў сваёй краіны»

Андрэй Янушкевіч і Наста Карнацкая
Андрэй Янушкевіч і Наста Карнацкая

Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» знікла сувязь з дырэктарам Андрэем Янушкевічам і супрацоўніцай кнігарні Настай Карнацкай. Родныя паведамілі, што мінулую ноч Андрэй правёў у Першамайскім РУУС, і што ў выніку ператрусу ў яго забралі 200 кніг. Па 15 з іх, як паведамляе ўжо адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, будзе «праведзена экспертыза». Па версіі сілавікоў, Янушкевіч вёў перапіску з офісам Святланы Ціханоўскай, а супрацоўнікі выдавецтва «мелі дачыненне да рэдагавання некаторых дэструктыўных тэлеграм-каналаў».

17 траўня стала вядома, што Янушкевічу прызначылі 10 сутак арышту.

Нагадаем, учора ў Мінску адкрылася кнігарня «Кнігаўка». На адкрыццё прыйшлі прапагандысты, якіх абурыла тое, што там прадаюцца гістарычныя кнігі, ды яшчэ і на беларускай мове. Пазней у кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі.

Вось як сам ГУБАЗіК на сваім жа канале пракаментаваў ператрус ў кнігарні: «ворагі сваёй краіны накіроўвалi людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года, спрабавалі адкрыць кнігарню з экстрэмісцкай і нацысцкай літаратурай». Свой запіс ГУБАЗіК суправадзіў скрыншотамі з канала «Выдавецтва Янушкевіч» і «Белліт». Дарэчы, гэта быў першы запіс ГУБАЗіКа на сваім канале на беларускай мове.

Палітвязня Арцёма Касаўкоўскага збіраюцца судзіць па новых крымінальных артыкулах

Стала вядома, што палітвязня Арцёма Касаўкоўскага, асуджанага да пяці гадоў калоніі, будуць судзіць яшчэ па трох артыкулах. Разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага хлопца распачнецца ў судзе Лідскага раёна 19 траўня. Нагадаем, палітвязень адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па «справе чата» ў наваполацкай калоніі, але цяпер яго будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту ў роднай Лідзе ў жніўні 2020 года.

Вы можаце падтрымаць Арцёма лістамі салідарнасці. Адрас такі: турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1. Арцёму Ігаравічу Касакоўскаму.


 Маці палітвязня Арцёма Касакоўскага: «Цяпер пераканалася, што выхавала сына правільна»

22-гадовага Арцёма Касакоўскага затрымалі 27 верасня, яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Мама Арцёма Святлана Мікалаеўна распавяла "Вясне", як пераканалася, што выхавала сына правільна.

З’явіліся навіны пра затрыманага журналіста Дзмітрыя Лукшу

Дзмітрый Лукша
Дзмітрый Лукша

За кратамі журналіст, які шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі і быў вядучым праграмы «Зона X», знаходзіцца ўжо больш за два месяцы. Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што яго затрымалі 11 сакавіка пасля ператрусу ў яго дома.

Таксама вядома, што апошнім часам Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24». Ёсць дадзеныя, што падставай для яго затрымання стаў яго апошні сюжэт на канале.

Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 342 КК «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак».

17 траўня стала вядома, што журналісту інкрымінуюць яшчэ і арт. 369-1 КК «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

Яшчэ адно затрыманне 

Стала вядома, што ў Мінску была затрыманая 53-гадовая Вольга Кавалёва. Зараз жанчыну ўтрымліваюць ў жодзінскім ІЧУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства