viasna on patreon

У Брэсце на судзе без пракурора мясцоваму графіцісту прысудзілі год «хатняй хіміі» за выяву з надпісам «No war»

2022 2022-04-26T17:08:00+0300 2022-04-27T09:05:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/graffiti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: unsplash.com

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: unsplash.com

Суд разглядзеў справу ў паскораным парадку.

Крымінальную справу паводле артыкула 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» у дачыненні да мясцовага 21-гадовага графіціста Рамана Барташа завялі яшчэ 20 сакавіка. Менавіта ў той дзень хлопец намаляваў каля чыгуначнай станцыі «Брэст-Паўднёвы» графіці з надпісам «No war». Уласна кажучы, усё графіці з гэтага надпісу і складалася. Унізе, праўда, маркерам аўтар пакінуў свой стылізаваны аўтограф.

Амаль адразу хлопца знайшлі і затрымалі супрацоўнікі аховы чыгункі.

22 красавіка яго справу разгледзела суддзя Маскоўскага суда Брэста Марыя Аліферук.

Характэрна, што судовае пасяджэнне праходзіла без пракурора, бо пракуратура прапанавала разглядзець справу ў паскораным парадку. Згодна з КПК, у такім выпадку следчыя таксама павінны расследаваць крымінальную справу ў паскораным парадку.

У артыкуле 452 КПК пазначана, што такое магчыма пры выкананні некалькіх умоў адначасова: злачынства не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі, відавочны факт здзяйснення злачынства, устаноўлены падазраваны і ён не адмаўляе сваёй датычнасці да здзяйснення злачынства.

Як удакладняюць праваабаронцы, Раман Барташ цалкам прызнаў сваю віну.

У выніку суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў Барташа вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці» і прысудзіў хлопцу 1 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Простымі словамі,  хлопцу далі 1 год «хатняй хіміі».

Прысуд не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства