viasna on patreon

У Мінску палітвязня асудзілі да 11 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Дапоўнена

2022 2022-04-25T17:34:23+0300 2022-04-26T12:38:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kudasov_8.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе да 11 гадоў калоніі асудзілі 24-гадовага палітвязня Аляксея Кудасава. Яго абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко. Палітвязень утрымліваецца за кратамі дзевяць месяцаў. 

Аляксей Кудасаў
Аляксей Кудасаў

Аляксей быў затрыманы 1 ліпеня 2021 года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. На наступны дзень суд Цэнтральнага раёна прысудзіў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Але пасля арышту Аляксей не выйшаў на волю, его перавялі ў СІЗА на Валадарскага — ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Але ў суд крымінальная справа супраць Аляксея патрапіла ўжо па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў),
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання),
  • ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці, учыненая групай асоб альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека альбо іншыя цяжкія наступствы),
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

У чым канкрэтна абвінавацілі Кудасава — невядома, бо суд праходзіў у закрытым судовым паседжанні.

Дапоўнена. На наступны дзень пасля суда телеграм-канал "ГУБОП" апублікаваў "пакаяльнае відэа" з Кудасавым. У подпісы да відэа гаворыцца, што Аляксей нібыта з'яўляўся стваральнікам і адміністратарам телеграм-канала "Каскад", які 28 снежня 2021 года быў прызнаны"экстрэмісцкім фарміраваннем". Кудасава судзілі за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання", нягледзячы на тое, што яго затрымалі за пяць месяцаў да прызнання "Каскаду" "экстрэмісцкім фармаваннем".

Паводле інфармацыі праўладнага тэлеграм-канала, Аляксея Кудасава судзілі за распальванне сацыяльнай варожасці, абразу прадстаўнікоў улады, а таксама за арганізацыю масавых беспарадкаў менавіта ў телеграм-канале "Каскад". 

"Арганізаваў і выканаў падпал пакрышак у кастрычніку 2020 года на вуліцы Кальварыйскай у Мінску", — піша"ГУБАЗ".

На "пакаяльным відэа" Аляксей кажа, што "знайшоў людзей, дапамог ім знайсці пакрышкі".


Вядома, што Аляксей судзімы. Відэасюжэт "Отсидел в колонии: Алексей | ПОСЛЕ" пра яго раней здымаў TUT.BY, дзе сам мужчына распавядае пра сваё зняволенне.

"Аляксей здзейсніў памылку, за якую давялося расплаціцца трыма гадамі пазбаўлення волі. Калі яму было 18 гадоў, ён пайшоў у школу, дзе працавала яго мама, каб дапамагчы ёй. Пасля ён пайшоў у свабодны спартыўная зала школы, дзе быў кулепрыёмнік, і пачаў страляць па мішэнях. Пазней да яго далучылася некалькі школьнікаў, а калі Аляксей адцягнуўся, адзін з іх стрэліў у свайго аднакласніка. Герой нашага відэа не стаў бегчы ад адказнасці — гэта прывяло яго ў калонію", — распавядаюць у апісанні да відэа.

Падтрымаць палітвязня:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,

Аляксей Фірдаўсавіч Кудасаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства