viasna on patreon

Палітзняволеную мэнэджэрку TAM.BY асудзілі і вызвалілі ў залі суда

2022 2022-04-25T14:27:26+0300 2022-04-25T14:27:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/danilava_9w.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 25 красавіка вынеслі прысуд палітзняволенай мэнэджэркі TAM.BY Дар'і Данілавай. Яе судзілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, хоць затрымалі яе з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справ за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Алег Каляда асудзіў палітзняволеную да аднаго года і чатырох месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дар'ю вызвалілі ў залі суда, бо яна адбыла ўжо ўвесь тэрмін пад следствам.

danilava_9w.jpg
Дар'я Данілава пасля 11 месяцаў зняволення

На момант затрымання Данілава працавала дырэктаркай IT-кампаніі Rocket Data, яе затрыманне звязвалася са "справай TUT.by". 28 траўня ёй прад'явілі абвінавачванне. Меркавалася, што яе таксама абвінавачваюць па арт. 243 Крымінальнага кодэкса. 

Разгляд крымінальнай справы супраць мэнэджэркі TAM.BY па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса пачаўся яшчэ 22 красавіка. У чым канкрэтна абвінавацілі палітзняволеную — пакуль невядома. У зняволенні Дар'я правяла больш за 11 месяцаў. 

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Справа супраць TUT.BY: сілавікі прыйшлі да журналістаў, дамен заблакаваны. Каментар КДК

Сёння да некалькіх журналістаў TUT.BY дадому прыйшлі сілавікі. Пра гэта Onliner распавёў адзін з журналістаў партала. Пазней стала вядома, што ў мінскі і рэгіянальныя офісы прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Афіцыйны каментар Камітэт дзяржкантролю, куды ўваходзіць ДФР, паабяцалі даць пазней. Сабралі ўсё, што вядома пра адбывалы ў нашых калегаў, у гэтай хроніцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства