viasna on patreon

Палітвязні Ярмоленка і Гацко асуджаныя да трох год "хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

2022 2022-04-23T08:39:48+0300 2022-04-23T11:21:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jaromenka-hacko-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Васіль Ярмоленка і Таццяна Гацко.

Васіль Ярмоленка і Таццяна Гацко.

У адным з судоў Мінска 22 красавіка вынесеныя два прысуды за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Палітзняволеныя Васіль Ярмоленка і ягоная сяброўка Таццяна Гацко былі прызнаныя вінаватымі ў актыўным удзеле ў паслявыбарчых пратэстах 2020 года.

Васіль Ярмоленка — гітарыст і кантрабасіст, былы артыст Беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў. Ён грае ў такіх гуртах, як Unia, "Голая Манашка", "Мутнаевока"

Васіля затрымалі 25 студзеня 2022 года і змясцілі пад варту ў СІЗА №1 Мінска.

Таццяна Гацко — спецыялістка па кадрах аднаго з прадпрыемстваў горада, таксама была затрымана 25 студзеня 2022 года і змешчаная ў СІЗА.

Адразу пасля затрымання на праўладным тэлеграм-канале з’явілася «пакаяльнае» відэа, з якога вынікае, што ў жніўні 2020 года музыка ўдзельнічаў у некалькіх масавых мерапрыемствах, а таксама стаяў у счэпцы на праезнай частцы. Ён сказаў на камеру, што 9 жніўня падышоў да Стэлы, там убачыў людзей і вялікую колькасць сілавікоў , а на наступны дзень даведаўся, што такая ж падзея будзе адбывацца каля ўніверсама "Рыга". Па словах музыкі, 10 жніўня ён убачыў, як каля ўніверсама ўсталёўваюць барыкады, і вырашыў "паздымаць гэта для гісторыі".

Таццяна таксама прызнаецца, што ў жніўні 2020 года яе сфатаграфавалі на Нямізе з БЧБ-сцягам.

Васілю і Таццяне прысудзілі па тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія). Да прызначэння месца адбыцця пакарання яны вызваленыя з-пад арышту пад падпіску аб нявыездзе.

Інфармацыя будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства