viasna on patreon

У Гомелі мужчын асудзілі да года калоніі кожнага: яны знялі дзяржаўныя сцягі з будынкаў

2022 2022-04-20T20:52:46+0300 2022-04-20T20:54:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/homel_sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з камеры назірання з месца "злачынства"

Скрыншот з камеры назірання з месца "злачынства"

15 красавіка 2022 года ў судзе Гомельскага раёна да года пазбаўлення волі кожнага асудзілі 26-гадовых Сяргея Алейнікава і Яна Аляксейчыкава. Суддзя Тамара Застаўнецкая прызнала іх вінаватымі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса.

Мужчын прызналі вінаватымі ў тым, што ноччу з 16 на 17 студзеня 2022 года ў аграгарадку Пакалюбічы Гомельскага раёна яны забраліся на дахі адміністрацыйных будынкаў, сарвалі дзяржаўныя сцягі з мясцовых Дома культуры і сельскага выканкама, а затым — кінулі іх на зямлю. У гэты час яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Бок дзяржабвінавачання быў упэўнены, што мужчыны дзейнічалі ў групе асобаў па папярэдняй змове і хацелі "выказаць грэблівыя адносіны да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь"

Таксама яны са сцягам у руках прайшліся па вуліцах аграгарадка і "дэманстратыўна, у прысутнасці старонніх асобаў, размахвалі ім, кідалі на зямлю, тапталіся па палатніне нагамі"

Вядома, што пазней адзін са сцягаў вярнулі сваякі аднаго з мужчын, а другі найшлі схаваным у туі ў двары іншага абвінавачанага. 

sciah_tuya.jpg
Схаваны ў туі сцяг

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства