viasna on patreon

«Галоўнае – быць сумленным з самім сабой». Гісторыя палітвязня Арцёма Міцука

2022 2022-04-18T13:33:37+0300 2022-04-18T21:40:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mitsuk_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За паўтара года зняволення Арцём Міцук кінуў паліць, пачаў ліставацца на беларускай мове, прачытаў стос кніг – сярод іх Хэмінгуэй, Караткевіч, браты Стругацкія, Алексіевіч, Рэмарк і шматлікія іншыя. Ён стаў цікавіцца гісторыяй Беларусі і філасофіяй, а таксама папрасіў дасылаць яму схемы трэніровак. У лістах Арцём падбадзёрвае родных і раіць брату вучыцца граць на гітары «Воинов света» «Ляпісаў» і «Перемен» Віктара Цоя.

Пра сына «Вясне» распавялі бацькі Арцёма — Кацярына і Сяргей. Таксама мы публікуем вытрымкі з лістоў палітзняволенага.

«Цікава слухаць чалавека, які сам нечым захоплены»

– Недзе ў сярэдніх класах Арцём знайшоў і прачытаў кнігу пра школу, у якую дзеці хочуць ісці. Мы так і не змаглі яму адказаць на пытанне, чаму такой няма ў рэальнасці, адзінае – параілі вырасці і пабудаваць школу, у якой дзецям будзе хацецца вучыцца. Па ягоных лістах заўважна, што тэма адукацыі цікавая для яго: нават у цяперашніх умовах ён назірае і разважае, чаму добрая адукацыя важная для фармавання поглядаў чалавека.

Для Арцёма з маленства важна знаходзіць сэнс, атрымліваць веды пра сутнасць рэчаў і перадаваць гэтую інфармацыю іншым людзям. Зараз гэтыя схільнасці вельмі праяўляюцца. Напрыклад, у адным з лістоў ён прасіў распавесці яму пра дыферэнцыялы і вытворныя функцыі – сказаў, што хоча разабрацца ў гэтай тэме. Асабліва ён цікавіцца матацыкламі: ў іх яго прываблівае адчуванне волі. Нават збіраўся зарабіць грошы і набыць сабе асабісты. Калі ён вучыўся ў Мінскім энергетычным каледжы, яму было цікава, як працуе электраабсталяванне, тэарэтычная механіка. Акрамя гэтага, ён працаваў з жалезам і дрэвам у маім гаражы. Падчас вучобы ён паспяваў падпрацоўваць у службах дастаўкі, браў дыстанцыйную працу праз інтэрнэт.

Таму яму можна пісаць пра ўсё – асабліва пра тое, што цікава самому адрасанту. Бо, як кажа Арцём, цікава слухаць чалавека, які сам нечым захоплены.

«Вывучае мову з нуля»

– За час зняволення Арцём кінуў паліць. Стаў больш цікавіцца гісторыяй Беларусі, імкнецца даведацца пра карані і глыбіню прагнення краінай незалежнасці. Год таму ён папрасіў пісаць лісты на роднай мове, а сам пачаў пісаць на ёй з мінулай восені. Вядома, пакуль з памылкамі, бо ён вывучае мову з «нуля».

Таксама заўважаю, што сын вельмі пасталеў за гэты час, у лістах я чытаю разважанні дарослага, спакойнага і адказнага чалавека. Ад яго ніколі не чуваць жалю да сябе, ён упэўнены, што ўсё адбываецца як мае быць. Арцём заўсёды піша з павагай пра тых людзей, якіх ён сустракае на шляху. Ён назірае за людзьмі побач, спрабуе зразумець, на чым грунтуюцца іх погляды і думкі. Яшчэ на Валадарцы Арцём правёў шмат часу з Максімам Знакам у адной камеры, і ён аказаў значны ўплыў на сына.

Яшчэ сын пісаў пра патрэбу навучыцца маляваць і прасіў перасылаць яму практыкаванні па малюнку, але зараз раздрукоўкі не прымаюць.

«Абсурд справы быў бачны адразу»

– Для Арцёма затрыманне апынулася нечаканасцю. Ён ліставаўся ў чаце з некалькімі людзьмі, некаторыя з іх былі невядомыя, яны дамовіліся на сустрэчу. Арцём спазніўся, і калі прыйшоў, бачыў супрацоўнікаў у чорным, але натуральна не адчуваў у сваіх паводзінах ніякага крыміналу, таму запытаў у чаце, што адбываецца. А там ад імя ўдзельніка ўжо ліставаўся супрацоўнік органаў – так хутка прыйшлі і па Арцёма.

Я памятаю, як нам патэлефанавалі раніцай 30 верасня і сказалі, што сын затрыманы па крымінальнай справе. Мы разумелі, што адбываецца, таму знайшлі інфармацыю ад праваабаронцаў «Вясны», як дзейнічаць у такіх абставінах, знайшлі адваката. У той жа дзень да нас прыйшлі з ператрусам, але нічога не ўзялі. Абсурд справы быў бачны адразу. Ні мы, ні адвакат не разумелі, ад чаго бараніцца: нічога не зроблена, не пашкоджана. Так, у нас была думка, што могуць «зляпіць» нешта на пустым месцы, але тыя абвінавачанні і тэрмін, якія атрымаліся, мы не можам усвядоміць і дагэтуль.

Галоўным абвінавачаннем супраць 11 чалавек было ліставанне, адзін з самых актыўных удзельнікаў быў хлопец, якога па прыкметах кантралявалі службы. У Арцёма з сабой было некалькі раздруковак «Честной газеты» – ён лічыў, людзям трэба даносіць інфармацыю аб тым, што адбываецца ў краіне насамрэч. Пракурор адзначыў, што гэта «ўказвае не толькі на апазіцыйную, але і на падрыўную дзейнасць» Арцёма. Вось так: інфармацыя аб падзеях у краіне – гэта падрыўная дзейнасць.

Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"

19 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Астапенка вынес прысуды адзінаццаці палітвязням, якіх прызналі вінаватымі па артыкулах 218, 293, 295 Крымінальнага кодэкса. Іх пазбавілі волі на тэрмін ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Як разглядалі справу?

Суд цягнуўся некалькі тыдняў. На кожным пасяджэнні быў хто-небудзь з бацькоў, бабулі Арцёма таксама прыязджалі. На судзе сын быў у цішотцы з надпісам «Родны край». Кажа, што канвой да яго так і звяртаўся: «Родны край». Ад паказанняў Арцём адмовіўся. Ад апошняга слова ён таксама адмовіўся, пажартаваўшы, што яшчэ прыдумаюць абвінавачванне ў спробе падпалу суда. Наогул, зараз ён кажа, што без жартаў гэта ўсё вынесці немагчыма. Калі пэўны час ён правёў у сумнавядомай камеры «Шанхая» (невялікай зольнай камеры з цвіллю і пацукамі), ён нават жартаваў, што над ім «растуць грыбы», а суседзі жартуюць, што ён з імі размаўляе.

Судовую залю сын пакінуў са словамі «Жыве Беларусь!»

«Кожны ліст і званок ад сына – падтрымка для нас»

– Свае ўмовы ўтрымання ў СІЗА і калоніі Арцём апісвае як ілюстрацыю да антыўтопіі ці жыцця ў XV-XVII стагоддзі, але заўсёды піша, што настрой у яго баявы.

У калоніі Арцём займаецца зборкай мэблі з ДСП: у некаторыя дні працуе з 8 да 21 гадзін. Адразу пасля заезду ў калонію яго накіравалі на 7 сутак у ШІЗА, пазбавілі перадач і спатканняў, а таксама зменшылі дазволеную колькасць грошай на «атаварку». Калі праз 4 месяцы нарэшце падыйшоў тэрмін чарговай перадачы, за некалькі дзён да сканчэння абмежавання паведамілі , што перадачы зноў пазбавілі.

mitsuk_1.jpg
Арцём з братам у дзяцінстве

Больш за два месяцы не было аніякай інфармацыі – ні лістоў, ні званкоў. Не пускалі нават адваката – нібыта сам Арцём не пісаў заяву на сустрэчу. Пасля ліста на імя начальніка калоніі і сустрэчы з адміністрацыяй адваката пусцілі, дайшлі таксама два лісты ад сына, яму дазволілі тэлефанаваць раз на тыдзень. Але лісты ад нас з маці да яго так і не дайшлі.

Цяпер кожны ліст і званок ад сына – гэта падтрымка для нас, ён нават праз іх перадае сваю ўпэўненасць і разважлівасць. Яму важна разумець, што адбываецца навокал, у лістах ён задае пытанні, на якія мы спрабуем знайсці адказы. Цяжка, што ланцужок зносінаў нехта ірве як захоча, што сюды не даходзяць некаторыя яго пытанні, а да яго –  нашыя адказы.

«З'явіліся новыя, жывыя адносіны с людзьмі»

– За час зняволення ў Арцёма прайшла пераацэнка каштоўнасцей, перагляд адносінаў. Пэўныя людзі – у тым ліку, сваякі – зніклі з кола зносінаў. Сына вельмі падтрымлівае хросная маці. Таксама з’явіліся новыя, жывыя адносіны з незнаёмымі раней людзьмі, якія падзяляюць ягоныя погляды. Арцём  з удзячнасцю ўзгадваў людзей, ад якіх атрымліваў лісты, пасылкі. Але казаў, што звычайна перапіска не цягнецца больш аднаго ліста. Арцём распавядаў пра дзяўчыну, якая ад рукі напісала яму пераказ трэцяй часткі «Атлант расправил плечи» – Арцёму вельмі спадабаліся дзве першыя, але ён ніяк не мог дачакацца трэцюю з бібліятэкі. Дзяўчына жыла ў суседнім двары, але ў “мірны” час яны не камунікавалі.  

– Мой брат – вясёлы чалавек, – дадае 15-гадовы брат Арцёма Арсеній. – Напрыклад, ён любіць розныя розыгрышы, а калі я прыходзіў да яго на спатканні, ён ніколі не быў сумным – наадварот. Мяркую, ён так спраўляецца з усім, што адбываецца. Арцём заўсёды дапамагае, калі патрэбна, з ім цікава камунікаваць, шпацыраваць. Калі яго забралі, ён крыху змяніўся, пачаў разважаць на разнастайныя тэмы, на якія раней, напэўна, не зусім звяртаў увагу: палітычныя, духоўныя, пра паводзіны чалавека. Калі ён яшчэ быў на волі, мы у нас былі нармальныя зносіны, мы гулялі ў розныя забаўкі – з ім было весела.


Дзённік Арцёма

30.12.2020

У меня все хорошо. Занимаюсь два раза в день, читаю. Посмотри старый мультик «Чиполино» или книгу почитай – все почти, как там. В жизни тоже не раз придется защищать то, что ты будешь считать правильным. Но это ладно, вернусь – будем заниматься.

30.12.2020

Научили торт делать. Читаю, занимаюсь. Два раза уже по телеку показывают мультик про муравьев, где они дерутся с саранчой и становятся в сцепку. Встречают это очень одобрительно все :). На улице играет «Русское радио». Дедов Морозов еще не запретили там? По телеку только синий какой-то был. Сегодня полночи охотились на крысу (или мышь), а оказалась, это просто человек во сне ногой шевелил пакет.

07.01.2021

Библиотекарь говорит, что мы больше всех читаем тут. Коллегам присылают в письмах разные загадки, вопросы – разгадываем. Никто не курит. Из-за пыли и того, что курить бросил, иногда нос заложен. А вообще лучше, чем когда курил. Не хватает возможности бегать.

03.02.2021

Начал записывать хорошие вещи из книг в тетрадь. Больше всего хочется побегать на Цнянке, поплавать. И кефира.

05.02.2021

У меня всё хорошо. Скоро ознакомление с делом. Накинули сейчас ещё одну статью. Теперь от 7 лет лишения. Но за меня не волнуйтесь, главное, чтобы у вас всё хорошо было. Мне ничего не сделается. В газетах читаю историю про девушек, которые тоже здесь. Если с ними всё хорошо, то чего мне переживать? Якуб Колас вообще 3 года на Володарке сидел и ничего. Тут дают рыбу, которую мало кто хочет есть, называют «могила». Мы из нее сделали паштет, получилось очень вкусно, только долго кости перебирали. Периодически кому-нибудь заходит очень много яблок и устраиваем «Яблочный Спас». Съедаем их все, когда они уже почти испортились, чтобы спасти и не выкидывать.

05.04.2021

Узнал от адвоката, что письма не идут. Хорошие газеты «Новый час» и «Белорусы и рынок». Меня на «Каталіцкі веснік» подписали, ещё прислали в конверте «Рэлігійны часопіс». В планке каждый вечер 5 минут стою. Занимаюсь, но как-то не системно, то одно то другое. Жду упражнений. Пока постараюсь просто отжимания, приседания, пресс. Даже на спину придумал, как делается упражнение.

06.06.2021, письмо брату

Папа пишет, чтобы я тебе что-нибудь посоветовал для того возраста. Но я себя помню в этом возрасте, так что понятно, что особо слушать слова ты не будешь. И можно успевать нормально с уроками разбираться, и с тренировкой, и развлечься успеть. И это все то, что я почти не делал. Но не то, чтобы я сейчас сильно жалею. Это всё опыт, который меня сделал таким, какой я сейчас, и особо менять его не хочу. 

Нельзя бегать от сложностей, всё равно ведь внутренне понимаешь, что сделал неправильно. Но это не значит, что нужно всё время только делать уроки или ходить на тренировки. Главное быть честным с самим собой и не делать так, чтобы потом чувствовать, что убегаешь/сдаешься. И еще важное, что обязательно нужно понять, —это думать.  Обязательно нужно проверять информацию, которую тебе предлагают.

Начало августа 2021 года

В четверг повезли. Нас же с собаками возят. В этот раз собака была смешная. Она на меня смотрит и виляет хвостом. Милиционер ее дергает, чтобы лаяла. Она лает, потом скулит и потом замолкает и опять виляет хвостом. Собака умная очень попалась, все поняла!

01.08.2021

Письма с упражнениями еще где-то застряли, зато принесли письмо от Воскресенского. Я просто ничего туда писать не буду.  Пару дней назад забрали телек типа в наказание, ха-ха.

08.08.2021

Пишу уже из Могилева. Вроде все о'кей. Дворик побольше, еда получше. Встретил «коллег». Правда, воздуха тут не больше. Первые два дня вообще как рыба на берегу лежал и воздух хватал.

12.08.2021

Подпиши на журнал «Дзеяслоў», если его еще не закрыли. Познакомился с очередными хорошими людьми. Не уехали, хотя у них была возможность уехать и не попасть сюда. Это очень круто. Ощущение иллюстрации тоталитарный антиутопии уже постоянное. Голос по радио рассказывает про мигрантов, злых литовцев и геройских белорусских пограничников. Я вообще не понимаю, как можно верить этому. Ладно, если просто не думаешь, это понятно. Но это же просто примитивно. Даже российская лучше работает, но с неё все смеются. Смеются те, с кем я общался.

22.08.2021

Я уже писал когда-то, как один человек с телека говорил, что благодаря работе Муравьёва беларусы смогли осознать себя как нация.  Ну вот кто-то же реально их послушает, даже в школе так не подносили это. Я на Володарке учебник 2006 года листал, там просто ничего не написано об этом, небольшая заметка типа как «интересный факт» про Костюшко, что польский генерал и поднял восстание. Про участие белорусов ни слова, что и в Беларуси его поддержали после первых успехов в Польше тоже ничего, про то, что родом из Беларуси – тоже ни слова.  После этого ещё и про «манкуртов» что-то говорят.

10.10.2021

Вчера делали шаурму, сегодня торт, пока что пропитывается. «Атлант расправил плечи» – классная книга. Если бы мог прочитать только одну книгу, то читал бы ее. Очень понятно про глобальные идеи написано.

Выиграл того человека, что учил меня в шахматы играть. Несколько дней играли, я постоянно проигрывал. На третий день выиграл, потом уже с переменным успехом. Но проигрывал в основном из-за того, что терял концентрацию.  Сейчас читаю О' Генри, тут ничего другого нормального просто нет.

11.10.2021

У меня всё хорошо. Не надо бояться говорить, что меня тут закрыли. Наоборот — это хороший маркер того, что это за человек. Думаю, что учиться куда-нибудь в Европу поеду. Теперь куда угодно могу, но потом все равно вернусь. Очень хочу посмотреть, как образование в Европе построено. Ведь все это в основном из-за невежества.

28.11.21

Раней я бачыў і звяртаў увагу амаль што толькі на цікавае і добрае ў людзей. Нядаўна стаў углядаць і не зразумелыя мне рэчы. Напрыклад, жаданне зрабіць так, каб дрэнныя людзі адчулі тое, што прыходзіцца адчуваць іншым. Але ўсім жа вядома, што тады той, хто так зробіць, будзе не лепш за саміх катаў. Тым не менш, з-за эмоцый, з-за адданасці ім, з-за немагчымасці здолець, чалавек гэта гаворыць.

Альбо, напрыклад, нейкія спробы "схавацца" ад рэальнасці ў дарослых і, галоўнае, людзей са сталым, як мне здаецца, больш-менш адэкватным, мысленнем (гэта тое, пра што Эрык Фром піша). Напрыклад, чалавек не верыць да апошняга, што пападзе сюды. Калі людзям навокал па 6 гадоў за каментары даюць.

Я магу зразумець гэта ў моладзі, равеснікаў (адчуваю сябе нейкім дзедам у параўнанні з імі. 

Мяркую, гэта выпраўляецца добрай адукацыяй. Думаю, што так ці інакш паўдзельнічаю ў развіцці адукацыі ў краіне, калі ўсё вырашыцца.

Чытаў яшчэ кнігу «Імперыя анёлаў». Цікавая, лёгка чытаецца. Спадабалася думка пра ўзроўні душы. Ідэя ў тым, што душа паступова развіваецца… Калі перанесці на сітуацыю ў краіне, то ўзровень развіцця народа ўзрос. Калі працягваць ідэю, то ўзроўня гэтага ў цяперашні час дастаткова, каб пры ўстанаўленні дэмакратычных інстытутаў (як у 91-м) захаваць іх, альбо не так разбурыць іх. Але гэтага яшчэ недастаткова, каб вырашыць праблему, бо навучыцца смеласці – гэта таксама развіццё (смеласці – у шырокім сэнсе). 

Першы ліст з калоніі:

У карантыне на 7 дзён давялося ўразумець, як я казаў: уначы гадзіну займаешся – гадзіну адпачываеш. Сёння быў у бібліятэцы, пабачыў кнігі па гісторыі Беларусі раней 1995 года і хацеў забраць усе (5 кніг браць можна).

Калі будуць званкі, то трэба размаўляць культурна і не ругацца, бо будуць слухаць. І могуць узяць трубку і запытаць, з кім я размаўляю.

Чытаў пра падзеі 1794, 1830-31, 1863. І паўсюль бачныя адны і тыя ж унутраныя спрэчкі з-за якіх адбылося так, як адбылося. Ну, тады і час быў такі і, галоўнае, вобраз мыслення быў другі. Не, не зусім так. Тады нельга было казаць, што ва ўсіх адна мэта, бо ў шляхты і крэсцьянства мэты не маглі супадаць.

02.12.2021

Калі чалавек зацікаўлены і добра ведае нейкую тэму, то гэта заўсёды цікава. Скажы, каб цёця Таня і ўсе, хто пажадае, пішуць аб чымсьці такім. Напрыклад, я тут і аб рамонце машыны хуткай дапамогі доўгі час размаўляў (чалавек працаваў там амаль усё жыццё, і было цікава). Ну, больш слухаў, амаль увесь час слухаў.

Падтрымаць Арцёма лістамі і паштоўкамі салідарнасці можна па адрасе: 

ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, атрад 4

Арцёму Сяргеевічу Міцуку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства