viasna on patreon

Вілейчука асудзілі да 2 гадоў "хіміі" за ўдзел у адным Маршы

2022 2022-04-08T14:40:42+0300 2022-04-11T13:05:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nestiarovich_barys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 7 красавіка да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") асудзілі палітзняволенага жыхара Вілейкі Барыса Несцяровіча. Яго судзілі за ўдзел у адным мітынгу 23 жніўня — "Маршы Новай Беларусі". Пад вартай у СІЗА-1 34-гадовага вілейчука ўтрымлівалі пяць месяцаў. Справу супраць палітвязня разглядала суддзя Анастасія Ачалава. 

nestiarovich_barys.jpg
Барыс Несцяровіч

Згодна з версіяй абвінавачвання, 34-гадовы жыхар горада Вілейка 23 жніўня 2020 года ў Мінску ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, выходзіў на праезную частку і груба парушаў грамадскі парадак. 

Барыса затрымалі 11 лістапада 2021 года ў Вілейцы і адвезлі ў Мінску ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і перавялі ў СІЗА-1. Там ён утрымліваўся да суда пяць месяцаў.

У выніку, суддзя Анастасія Ачалава прызначыла палітвязню два гады "хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства