viasna on patreon

Чатыры гады "хатняй хіміі" прысудзілі жыхарцы Полацкага раёна за абразу прэзідэнта

2022 2022-04-04T21:10:00+0300 2022-04-05T13:50:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polacak-sud-22-04-01-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Цвярдова ў судзе. Фота spring96.org

Любоў Цвярдова ў судзе. Фота spring96.org

У судзе Полацка и Полацкага раёна 4 красавіка вынесены прысуд жыхарцы вёскі Дуброўны Любові Цвярдовай. 60-ці гадовую жанчыну абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Віктар Баліка.

Па матэрыялах абвінавачання, Цвярдова Любоў Аляксандраўна, раней не судзімая, неаднаразова ў інтэрнэце размяшчала запісы, якія ўтрымліваюць негатыўную ацэнку А. Лукашэнкі.

Так,  19 жніўня 2021 года ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на сваёй персанальнай старонцы Цвярдова, у адкрытым доступе пакінула паведамленне, якое мае негатыўную ацэнку прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (“фашыст”), яна ж пазней на сваёй старонцы напісала каментар са словамі (“Усе фашысты”). Наўмысна размясціла ў тэлеграм-канале “Краіна для жыцця. Полацк-Наваполацк” пад пастом з фатаграфіяй прэзідэнта каментар (“фашыст”), неаднаразова пакідала каментары ў тэлеграм-чатах (“Жыве Беларусь!”). Пры гэтым выкарыстоўвала мабільны тэлефон Iphone 6 мадэлі і планшэт.

Сваю віну ў здзейсненым Любоў Цвярдова прызнала цалкам.

У судзе ў якасці сведкі быў дапытаны стрыечны брат абвінавачанай, які паведаміў, што з Любоўю Цвярдовай сустракаецца нечаста, яе поглядаў не падзяляе і нічога не ведае пра негатыўныя каментары.

Агучаныя ў судзе негатыўныя выказванні прызнаныя абразлівымі лінгвістычнай экспертызай ад 28 лютага 2021 года.  Адвакат спрабаваў аспрэчыць вынікі, паколькі прызначэнне экспертызы прайшло з парушэннямі ГПК.

Абвінавачанне запрасіла для Цвярдовай з улікам раней вынесенага і неадбытага пакарання абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады.

Вырак суда: чатыры 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і штраф у памеры 3 200 рублёў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства