viasna on patreon

Гамельчуку прысудзілі год калоніі за сарваны са сцяны дзяржаўны сцяг

2022 2022-03-23T17:22:49+0300 2022-03-23T17:23:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-analitika-upraulenne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Гомельскага аблвыканкама

Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Гомельскага аблвыканкама

Праваабаронцам стаў вядомы яшчэ адзін сакавіцкі прысуд за знявагу дзяржаўнага сцяга. У Цэнтральным судзе Гомеля 4 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе Віктара Рысінскага, якога абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Віктар Казачок, дзяржабвінаваўца – пракурор Ш.

Па матэрыялах следства, абвінавачаны Рысінскі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення напрыканцы 2021 года, у вячэрні час, “маючы імкненне публічна прадэманстраваць сваё непаважлівае стаўленне да дзяржаўнага сімвалу, дэманстратыўна, выяўляючы паказную смеласць і дзёрзкія паводзіны, накіраваныя на здзек над дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь” -  здзейсніў злачынства – наўмысна сарваў сцяг разам з мацаваннем з фасаду будынка ў Гомель па вуліцы Сялянская, 14. Сваімі дзеяннямі нанёс шкоду Галоўнаму кантрольна-аналітычнаму ўпраўленню Гомельскага аблвыканкама на суму 82 рублі і 4 капейкі.

Рысінскага вылічылі дзякуючы камерам відэаназірання і затрымалі на трое сутак. Затым да суда ён быў адпушчаны на волю пад асабістае паручальніцтва.

Сваю віну ў здзейсненым абвінавачаны прызнаў цалкам.

У судзе Рысінскі патлумачыў, што па дарозе з аднаго рэстарана ў другі, разам з кампаніяй знаёмых, прыкладна ў 23 гадзіны, хацеў проста зняць сцяг са сцяны, каб усім разам сфатаграфавацца з ім. Прыладзіць яно на месца не ўдалося і ён пакінуў яго каля сцяны будынка.

Абвінавачаны катэгарычна адмовіўся, што знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Частка сведак заявіла ў судзе, што абвінавачаны быў цвярозым, частка прызнала, што бачылі ў ягоных руках келіх.

Нязледзячы на станоўчыя характарыстыкі, суддзя Казачок пастанавіў прызнаць Рысінскага вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год у калоніі агульнага рэжыму.

Меру стрымання ў дачыненні да Рысінскага ў выглядзе асабістага паручальніцтва, змяніць на заключэнне пад варту ў залі суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства