viasna on patreon

Усяго за адзін сумны смайл пад пастом пра Лукашэнку жанчыну з Рагачова пакаралі годам калоніі

2022 2022-03-23T16:18:11+0300 2022-03-24T11:14:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/astrsvinskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Астравінская

Святлана Астравінская

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага разбіральніцтва па справе Святланы Астравінскай, якую абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 "Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Судовае пасяджэнне ўзначальвала Ірына Прадун. Вядома, што ўказам Лукашэнкі ад 7 верасня 2021 года яе прызначылі суддзёй і старшынёй суда Рагачоўскага раёна тэрмінам на пяць год. Раней Прадун займала пасаду намесніцы старшыні і суддзі суда Жлобінскага раёна, дзе стала "знакамітай" праз палітычна матываваныя абвінаваўчыя прысуды, якія яна выносіла нязгодным з рэжымам беларусам.

54-гадовую Святлану Астравінскую абвінавачваюць у тым, што ў лістападзе мінулага года ў Аднакласніках пад пастом пра Лукашэнку, аўтаркай якога жанчына нават не з'яўляецца, яна пакінула сумны смайл.

Вядома, што раней жанчыну двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 арт. 19.11 "Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці, або якая прапагандуе такую дзейнасць". Па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства Святлану Астравінскую затрымалі 20 студзеня 2022 года. Жанчына знаходзіцца пад вартай у Гомельскім СІЗА.

16 сакавіка суд Рагачоўскага раёна прызнаў Святлану Астравінскую вінаватай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і прысудзіў ёй адзін год калоніі агульнага рэжыму. Мабільны тэлефон, з якога жанчына пакінула той самы смайл у Аднакласніках, суд пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы як сродак здзяйснення злачынства.

Пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства