viasna on patreon

Мазыранку асудзілі на 1,5 гады “хатняй хіміі” за абразлівы каментар у адрас суддзі

2022 2022-03-22T16:43:25+0300 2022-03-23T10:30:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_zakryt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Любові Арбузавай, якую абвінавачаць у здзяйсненні злачынства па арт. 391 КК РБ “Абраза суддзі або народнага засядальніка”.

Справу разглядаў суддзя Анатоль Стрэльчанка.

Інфармацыі з залы суда ў праваабаронцаў амаль няма, бо суд праходзіў у закрытым фармаце. Вядома толькі, што абвінавачванне па арт. 391 КК Любові Арбузавай прад'явілі праз тое, што ў адной з сацсетак яна пакінула абразлівы каментар у адрас суддзі “у сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя”.

Дарэчы, разам з арт. 369 КК "Абраза прадстаўніка ўлады», арт. 368 КК “Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і арт. 370 КК “Здзек з дзяржаўных сімвалаў” - гэта адзін з самых папулярных дыфамацыйных артыкулаў па прыцягненню да адказнасці беларусаў, якія не пагаджаюцца з палітыкай падаўлення. Да 2020-га года праваабаронцы маглі пералічыць падобныя справы па пальцах, але цяпер яны разглядаюцца ў судах сотнямі па ўсёй краіне. Суддзі і супрацоўнікі міліцыі ў Беларусі знаходзяцца пад асаблівай абаронай, таму калі гаворка ідзе пра іх абразу, улады займаюцца паказальнай карай, каб трымаць грамадства ў страху.

Дыфамацыйныя артыкулы ў Крымінальным кодэксе Беларусі: адказваем на пытанні

У Крымінальным кодэксе Беларусі змяшчаецца семь артыкулаў, якія замацоўваюць крымінальную адказнасць за дыфамацыю.

Так было і гэтым разам. 14 сакавіка суд Мазырскага раёна прызнаў Любоў Арбузаву вінаватай у здзяйсненні злачынства па арт. 391 КК "Абраза суддзі або народнага засядальніка" і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 1,5 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у абвінавачанай мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства