viasna on patreon

За ўдзел у акцыях пратэсту жыхарку Мінска пакаралі "хатняй хіміяй"

2022 2022-03-15T16:00:05+0300 2022-03-15T16:46:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radzkova-iryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Радзькова

Ірына Радзькова

У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітзняволенай Ірыны Радзьковай. Жанчыну абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Ірыну Радзькову затрымалі 11 лістапада 2021 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

Суд пастанавіў: прызнаць Радзькову вінаватай і пакараць абмежаваннем волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") тэрмінам на тры гады.

Падрабязнасці судовага працэсу высвятляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства