viasna on patreon

Два гады "хатняй хіміі" за каментар у адрас супрацоўніка МУС

2022 2022-03-11T14:47:25+0300 2022-03-14T15:26:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_molotok.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Уладзіслава Беліновіча, якое прайшло ў судзе Жодзіна. Мужчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 “Абраза прадстаўніка ўлады".

Судовае пасяджэнне ўзначаліла старшыня суда Жодзіна Святлана Самусева. Вядома, што гэтую пасаду яна заняла згодна з указам Лукашэнкі ад 22 чэрвеня 2021 года, якім ён прызначыў 53 суддзі па ўсёй краіне тэрмінам на пяць год. Раней Святлана Самусева была намесніцай старшыні суда па крымінальных справах Барысаўскага раёна. Да снежня 2020 года пасаду старшыні суда Жодзіна займаў Мікалай Самойла, які скарыстаўся сваім правам сысці ў адстаўку пасля трохгадовай працы на вышэйадзначанай пасадзе.

Паводле версіі дзяржабвінавачання, якое падтрымліваў Дзмітрый Ярашэвіч, 22 кастрычніка 2021 года ў тэлеграм-канале "Каратели Беларуси" Беліновіч пакінуў абразлівы каментар у адрас начальніка аддзела наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі ГАУС Жодзіна Алега Волкава.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў у Волкава прабачэння. Вядома, што маральную кампенсацыю пацярпеламу ў памеры 1000 рублёў Беліновіч выплаціў яшчэ да пачатку разгляду крымінальнай справы.

Падчас апошняга слова абвінавачаны яшчэ раз папрасіў прабачэння ў Волкава.

Паводле Крымінальнага Кодэкса Беларусі публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі тэрмінам да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

3 cакавіка суд Жодзіна прызнаў Уладзіслава Беліновіча вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады" і прысудзіў яму 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф у памеры 100 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства