viasna on patreon

Суд па справе палітвязня Паўла Вінаградава зрабілі закрытым

2022 2022-03-10T13:48:57+0300 2022-03-10T13:48:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinahradau-mag34.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў. Фота: Караліна Палякова / 34mag.net

Павел Вінаградаў. Фота: Караліна Палякова / 34mag.net

10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы палітвязня Паўла Вінаградава, якога вінавацяць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 130, ч. 2 арт. 367арт. 342. Па хадайніцтве пракурора разгляд справы зрабілі закрытым.

— Баяцца за захаванасць дадзеных. Хаця, бо ні Паша, ні абаронца не былі пад падпіскай, усе дадзеныя матэрыялаў справы ўжо выдадзеныя і, напрыклад, мне вядомыя, — напісала Святлана, жонка Паўла. 

Блогер і актывіст Павел Вінаградаў быў асуджаны ў 2011 годзе на 4 гады, таму на літасцівы прысуд ягоная жонка Святлана Вінаградава не спадзяецца. Летам 2021 году Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 траўня (але суд угледзеў у допісе заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 48 дзён Павал Вінаградаў выйшаў на волю.

22 снежня яго зноў затрымалі ў прыватным доме, выставілі абвінавачванні за той жа пост у Facebook паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Была прызначаная экспэртыза, якая не знайшла складу злачынства. Аднак следчы прызначыў яшчэ адну экспэртызу.

На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Паўла з ІЧУ АУС Бярэзінскага раёна ў жодзінскую СТ №8. Праваабаронцам стала вядома, што там на Паўла аказваецца ціск з боку адміністрацыі: яго паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці", а таксама на яго ўжо склалі некалькі рапартаў за "парушэнне правілаў унутранага распарадку". Напрыканцы студзеня Паўла тыдзень утрымлівалі ў ШІЗА. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства