"Я прайду гэты шлях з годнасцю": адказ асуджанага ўдзельніка акцый пратэсту наконт памілавання
Жыхар Салігорска Павел Крашакоў, які быў асуджаны 20 снежня 2021 года суд Салігорскага раёна да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 з паловай гады па арт 342 і 363 Крымінальнага кодэкса, даслаў сваёй маці чарговы ліст. У ім размова йдзе пра магчымасць памілавання.
“Мама, я вядома ведаў, што ды на многае здатная, але не думаў, што ты будзеш прасіць іх пра памілаванне. Але я і так хутка выйду і буду дома без памілавання…. Я пісаць сам нічога не буду з маіх асабістых меркаванняў… Я прайду гэты шлях з годнасцю", - напісаў ён маці Іне.
Маці асуджанага паведаміла таксама праваабаронцам падрабязнасці жорсткага затрымання Паўла 5 жніўня 2021 года:
"Была на спатканні з Пашкай, ён распавёў як яго затрымалі, а потым везлі ў РАУС праз лес і прывалаклі ўжо ў аддзяленне усяго збітага. Калі рабілі “пакаяльны запіс”, то кінулі яму пачак сурвэтак, каб змог адцерці ад крыві твар. Два месяцы ён спаў на жалезных пласцінах, матраса не давалі", - распавяла спадарыня Іна.
Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам
Маці даведалася, што яго і яе малодшага сына засняла відэакамера, калі яны 10 жніўня кідалі пластыкавыя крэслы і пластыкавыя бутэлькі ў АМАП, а на раніцу Пашку забралі, пакінуўшы лужыну крыві на падлозе. Сына мурыжылі доўга і ўсё роўна знайшлі запіс з яго ўдзелам, а малодшы не дасягнуў ўзросту па гэтым артыкуле і таму яго пакаралі зняволеннем па іншым.