viasna on patreon

Рамесніку з Верхнядзвінска прысудзілі 2,5 гады "хіміі" за абразу Лукашэнкі, супрацоўніка пракуратуры, ваенных і журналістаў

2022 2022-02-24T16:32:09+0300 2022-02-24T16:49:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzianis_piacko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Пяцько

Дзяніс Пяцько

Стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Дзяніса Пяцько, якую 23 лютага разглядаў суд Верхнядзвінскага раёна.

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Людміла Каваленка.

Вядома, што абвінавачанаму 34 гады. У Верхнядзвінску мужчына займаўся рамесніцтвам. Напрыканцы кастрычніка 2021 года мужчыну затрымаў ГУБАЗіК. Дзяніса абвінавачваюць у тым, што ўлетку 2020 года ён, будучы адміністратарам закрытага тэлеграм-чата, напісаў абразлівыя каментары пад фотаздымкамі супрацоўнікаў Узброеных Сіл, старшага памочніка пракурора аднаго з раёнаў Мінска, журналістаў і Лукашэнкі. У выніку мужчыне прад'явілі абвінавачванні адразу па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 368 «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

Падрабязнасцяў з залы суда няма. Вядома толькі, што ў выніку суд Верхнядзвінскага раёна прызнаў Дзяніса Пяцько вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па ч. 1 арт. 368 і арт. 369, прысудзіўшы 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства