viasna on patreon

Гамяльчанку пакаралі трыма месяцамі арышту і штрафам за збор і распаўсюд чужых асабістых дадзеных

2022 2022-02-18T20:14:05+0300 2022-02-20T14:35:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: githayetsk.com

Фота: githayetsk.com

16 лютага ў судзе Савецкага раёна Гомеля разглядзелі справу Наталлі Лупан.

Жанчыну абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч.1, ч.2 арт. 203-1 КК РБ «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных».

Вядома, што ў рамках гэтай крымінальнай справы Наталлю затрымалі яшчэ 2 лістапада 2021 года. Раней, у верасні-кастрычніку мінулага года, гамяльчанка адбыла 30-дзённы адміністрацыйны арышт па артыкуле 19.11 КаАП РБ за рэпост матэрыялаў з «экстрэмісцкіх каналаў». Тады па краіне праходзілі масавыя затрыманні паводле «справы Зельцэра».

Цяперашнюю справу Наталлі Лупан разглядаў суддзя Віталь Каўбеня. Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму ніякіх падрабязнасцяў з залі суда няма.

Вядома толькі, што суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў Наталлю Лупан вінаватай у «наўмысным незаконным зборы інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках іншай асобы без яе згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна». На падставе ч. 1 арт. 203-1 КК РБ суд прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе арышту на 2 месяцы.

Таксама суд прызнаў Лупан вінаватай у «наўмысным незаконным распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна». На падставе ч. 2 арт. 203-1 КК РБ суд прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.

Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова Наталлі Лупан прысудзілі 3 месяцы арышту.

Таксама суд пастанавіў спагнаць з абвінавачванай 800 беларускіх рублёў у якасці маральнай кампенсацыі пацярпелай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства